Данава пакаленьне
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Данава пакаленьне — паводле Бібліі, паходзіла ад Дана, пятага сына патрыярха Якава. Племя гэта вылучалася ваяўнічасьцю і па колькасьці саступала толькі Іудзіну пакаленьню. Займала невялікую па памерах тэрыторыю Ханаана па суседзтву з філістымлянамі, таму часта падвяргалася нападам з боку апошніх. Пасьля панаваньня цара Саламона ў далейшай біблейскай гісторыі Данава пакаленьне больш не згадваецца.[1]
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Скарына Ф. Творы:... С. 165.
Літаратура [рэдагаваць]
- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.165. ISBN 5-343-00151-3.