Данвіч
Данвіч (англ. Dunwich) — выдумлены горад у штаце Масачусэтс, упершыню згадваецца Говардам Лаўкрафтам. Частка мітаў Ктулху. Найбольш прыкметная згадка пра яго маецца ў аповесьці «Данвічскі жах».
Данвіч — паселішча ў Новай Ангельшчыне, якое прыйшло ў заняпад, нападалёк ад Аркхэма, таксама выдумленага Лаўкрафтам. Мясцовасьць вакол Данвіча адзначаная рэгулярнымі правядзеньнямі цёмных абрадаў. Пасьля падзеяў, апісаных у «Данвічскім жахе», усе дарожныя знакі, якія паказваюць шлях да Данвіча, былі зьнішчаныя.
Лічыцца, што ў Данвіча два прататыпа: рэальна існуючы Данвіч у Ангельшчыне і Грынвіч у Масачусэтсы. Калі першы прататып носіць тое ж імя, то другі, падобны па гучаньню, падзяляў з лаўкрафтаўскім Данвічам месцазнаходжаньне і агульную атмасфэру занядбанасьці, пакуль ня быў затоплены ў хадзе стварэньня Кабінзкага вадасховішча.
Арыгінальнае слова Dunwich дакладна невядомае. Ангельскі горад вымаўляецца без гука в, а ў новаангельскім Грынвічы гэта гук маецца. Сам Лаўкрафт ніколі не ўдакладняў вымаўленьне Данвіча.
| Міты Ктулху | ||
|---|---|---|
| Аўтары | ||
| Месцы |
Аркхэм · Данвіч · Інсмут · Й’хан-тлеі · Невядомы Кадат · Р’льех · Йадзіт · Юґот |
|
| Істоты |
Азатот · Вялікая Раса Йіх · Гатаноа · Гідра · Ганчакі Тындала · Глыбакаводныя · Даґон · Старажытныя · Йоґ-Сатот · Ктулху · Лятаючыя паліпы · Мі-Ґо · Нодэнс · Ньярлятатэп · Нашчадкі Ктулху · Ран-Тэґот · Старцы · Тсатхаґуа · Шуб-Ніґурат · Шаґоты |
|
| Асобы | ||
| Выдуманыя кнігі | ||
| Асноўныя творы | ||
| Лаўкрафтаўскія жахі | ||