Дандзі Юнайтэд
| Поўная назва | Dundee United Football Club | ||
|---|---|---|---|
| Мянушкі | The Terrors, The Arabs | ||
| Заснаваны | 1909 | ||
| Горад | Дандзі, Шатляндыя | ||
| Стадыён | Тэнадайс Парк, Дандзі Умяшчальнасьць: 14 209 |
||
| Прэзыдэнт | Стывэн Томпсан | ||
| Галоўны трэнэр | Пітэр Г’юстан | ||
| Чэмпіянат | Прэм’ер-Ліга | ||
| · 2010—2011 | 4 месца | ||
|
|||
Дандзі Юнайтэд (па-ангельску: Dundee United Football Club) ― шатляндзкі прафэсійны футбольны клюб з гораду Дандзі. Быў заснаваны ў 1909 годзе, як Dundee Hibernian[1], зьмяніў свой назоў на сучасны ў 1923 годзе[2]. Мае мянушкі Тэроры (The Terrors) й Арабы (The Arabs). Гуляе ў шатляндзкай Прэм’ер-Лізе, не пакідаючы яе з 1998 году.
Клюб гуляе ў кашулях аранжавага колеру з 60-х гадоў на стадыёне Тэнадайс Парк, які быў пабудаваны ў 1909 годзе. Стадыён месьціць 14 209 гледачоў, але ў сэзоне 2008―2009 сярэдняя наведавальнасьць складала 8654 гледачы[3], што зьяўлялася шостай у лізе ў тым сэзоне.
Клюб станавіўся чэмпіёнам краіны толькі аднойчы ў 1983 годзе, двойчы перамагаў у кубке краіны й столькі ж разоў у Кубку Лігі Шатляндыі. У эўрапейскіх спаборніцтвах клюб удзельнічае з 1965 году, пры гэтым клюб дахадзіў да паўфіналу Лігі Чэмпіёнаў і да фіналу Кубка УЭФА.
Зьмест |
[рэдагаваць] Дасягненьні
- Чэмпіён Шатляндыі: 1
- 1983
- Уладальнікі Кубка Шатляндыі: 2
- 1994, 2010
- Уладальнікі Кубка Лігі Шатляндыі: 2
- 1980, 1981
[рэдагаваць] Склад каманды
Па стане на 25 лютага 2012 году
|
|
[рэдагаваць] Крыніцы
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Дандзі Юнайтэд — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйны сайт
- ArabTRUST
- Сайт маладых заўзятарай
- Аб’яднаньне заўзятараў Дандзі Юнайтэд
- Старонка клюбу на BBC
- Неафіцыйны сайт
| Прэм'ер-Ліга чэмпіянату Шатляндыі па футболе ў сэзоне 2011—2012 гадоў | |
|---|---|
|
Абэрдын · Гартс · Гібэрніян · Дандзі Юнайтэд · Данфэрмлайн Атлетык · Інвэрнэс · Кілмарнок · Матэрўэл · Рэйнджарз · Сэлтык · Сэнт-Джонстан · Сэнт-Мірэн
|
|