Данелаг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Данелаг на мапе Ангельшчыны ў 886 годзе (блакітны)

Данелаг (па-старажытнаангельску: Dena lagu; па-дацку: Danelagen) — вобласьць паўночна-ўсходняй частцы Ангельшчыны, што адрозьнівалася асаблівай прававой сыстэмай і сацыяльнай структурай. Яна была спадкавана ад дацкіх вікінгаў, што захапілі гэтыя землі ў IX стагодзьдзі. Так у Данелагу штраф за забойства чалавека вызначаўся яго сацыяльным статусам, а не сацыяльным статусам яго сэньёра, як у іншых рэгіёнах краіны. Сфэра правапарушэньняў, што знаходзіліся пад юрысдыкцыяй каралеўскіх судоў, была значна большай. Галоўным адрозьненьнем у сацыяльнай структуры была наяўнасьць кляса вольных сялянаў у той час калі на тэрыторыі астатняй Ангельшчыны сялянства пераважна было прыгонннае.

Пасьля аднаўленьня ўлады англасаксонскіх каралёў над Данелагам напачатку X стагодзьдзя скандынаўскае права й звычаі былі захаваныя, а шмат зь іх увайшлі ў агульнаангельскую практыку. Спэцыфіка юрыдычнай сыстэмы паўночна-ўсходняй Ангельшчыны перажыла нармандзкую заваёву й працягвала існаваць на працягу ўсяго пэрыяду сярэднявечча.

Геаграфічна Данелаг падзяляўся на чатыры рэгіёна:

Мяжа паміж Данелагам і англасаксонскай тэрыторыей прыблізна праходзіла ў паўднёва-заходнім напрамку ад Лёндана да Чэстэра.

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]

Commons-logo.svg  Данелагсховішча мультымэдыйных матэрыялаў