Данецкая вобласьць
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка | |
| Данецкая вобласьць Донецька область |
|
| Герб | Сьцяг |
| Агульныя зьвесткі | |
| Краіна | Украіна |
| Статус | вобласьць |
| Уваходзіць у | Данбас |
| Адміністрацыйны цэнтар | Данецк |
| Улучае | 18 раёнаў |
| Найбольшы горад | Данецк |
| Іншыя буйныя гарады | Марыюпаль, Макееўка, Горлаўка, Краматорск, Славянск, Енакіева, Харцызск |
| Дата ўтварэньня | 2 ліпеня 1932 року |
| Губэрнатар | У.І.Лагвіненка |
| Афіцыйныя мовы | украінская |
| Насельніцтва (2007) |
4 580,6 тыс. (9,82%, 1-е месца) |
| Шчыльнасьць | 174,34 чал./км² (3-е месца) |
| Нацыянальны склад | украінцы — 56,9 %, расейцы — 38,2 %, грэкі — 1,6 %, беларусы — 0,92 %, татары — 0,40 %, армяне — 0,33 %, габрэі — 0,18 % |
| Плошча | 26,517 тыс. км² (4,39%, 11-е месца) |
| Вышыня па-над узр. м. · найвышэйшая кропка · найніжэйшая кропка |
331 м м −0,4 м |
| Месцазнаходжаньне | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | GMT +2 |
| Тэлефонны код | +38 062 |
| Паштовыя індэксы | 83xxx, 84xxx, 85xxx, 86xxx, 87xxx |
| Інтэрнэт-дамэн | donetsk.ua; dn.ua |
| Код аўтам. нумароў | АН, АТ, ЯН, ЕВ, ЕА, ЕК, ЕМ, ЕС |
| Афіцыйны сайт | |
Дане́цкая во́бласьць (па-ўкраінску: Доне́цька о́бласть) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Ўкраіне. Плошча вобласьці складае 26,517 тыс. км². Насельніцтва — 4 580,6 тыс. чалавек (2007). Адміністрацыйны цэнтар — места Данецк.
Зьмест |
Геаграфічныя зьвесткі [рэдагаваць]
Месцазнаходжаньне [рэдагаваць]
Разьмешчаная на паўднёвым усходзе Ўкраіны.
На захадзе мяжуе з Запароскай ды Днепрапятроўскай, на паўночным захадзе з Харкаўскай, на паўночным усходзе з Луганскай абласьцямі Ўкраіны ды з Растоўскай вобласьцю Расеі.
З поўдня вобласьць амываецца Азоўскім морам.
Працягласьць тэрыторыі з поўначы на поўдзень 255 км., з захаду на усход 180 км.
Клімат [рэдагаваць]
Клімат рэзка кантынэнтальны зь вельмі сьпякотным засушлівым летам і параўнальна халоднай зімой. Сярэдняя тэмпэратура ліпеня +21—23 °C, студзеня –5 — -8 °C. Сярэднярочная колькасьць ападкаў — каля 500 мм.
Рэльеф [рэдагаваць]
Для вобласьці характэрны раўнінны ляндшафт.
На паўночным усходзе знаходзіцца Данецкі камлюк вышынёй да 367 м, паверхня якога падзеленая далінамі рэкаў. На захадзе камлюк пераходзіць у Прыдняпроўскую нізіну, на поўдні — у Прыазоўскую нізіну з асобнымі падвышэньнямі. На поўдні — вузкая паласа Прычарнаморскай нізіны, якая ўступамі сыходзіць да Азоўскага мора.
Асноўны тып глебаў — чарназёмы.
Карысныя выкапні [рэдагаваць]
Тэрыторыя вобласьці багатая разнастайнымі карыснымі выкапнямі, сярод якіх найбольш значным зьяўляецца каменны вугаль. Вобласьць мае даволі значныя паклады каменнай солі. Мінэральна-сыравінная база прамысловасьці будаўнічых матэрыялаў і чорнай мэталургі прадстаўленая значнымі радовішчамі далямітаў, вапны, глінаў, мэргелю, гіпсу, каалінаў, крэйды, будаўнічых і кварцавых пяскоў, граніту, кварцыту і інш. Таксама ёсьць ртуць, мінэральныя фарбы, фасфарыты, асбэст, графіт. Знойдзеныя радовішчы нэфэлінавых сіянітаў, флюярыту, вэрмікуліту, железных рудаў, даўсаніту, калійных соляў. У паўночных раёнах вобласьці знаходзіцца Дняпроўска-Данецкая нафтагазаносная вобласьць, у паўднёвых, на ўзьбярэжжы мора — Прычарнаморска-Крымская нафтагазаносная правінцыя. Эксплюатуюцца крыніцы мінэральных водаў.
Водныя аб'екты [рэдагаваць]
Па тэрыторыі Данецкай вобласьці цякуць каля 110 рэчак агульнай даўжынёй звыш 3000 км. Найвялікшая зь іх — Северскі Данец. Яе прытокі — Казённы Тарэец, Бахмутка й Лугань. Да басэйну Дняпра адносяцца рэкі: Самара ды Воўчае; да басэйну Азоўскага мора: Кальміюс, Грузкі Яланчык, Крынка.
Азёраў на тэрыторыі вобласьці мала, ёсьць невялікія азёры ў абалоне Северскага Данца (Воўчае і іншыя), а таксама Славянскія салёныя азёры.
Для паляпшэньня водазабеспячэньня створаныя 141 вадасховішчы, а таксама канал Северскі Данец — Данбас.
Гісторыя [рэдагаваць]
Першыя сьляды homo sapiens на тэрыторыі сучаснай Данецкай вобласьці датуюцца раннім палеалітам.
У XI—XIII стст. частка гэтай тэрыторыі ўваходзіла ў склад Палавецкай зямлі. У 1223 року тут адбылася бітва на Калцы (цяпер — рака Кальчык — прыток Кальміюса) — першае буйнае ваеннае сутыкненьне русічаў і полаўцаў з манголамі.
У XVII—XVIII стст. паўночная частка тэрыторыі вобласьці ўваходзіла ў склад Слабадзкой Украіны, правабярэжжа ракі Кальміюс было ва ўладаньні Запароскай Сечы.
У Новы час большая частка вобласьці адносілася да Дзікага Поля, насельніцтва якога складалі качавыя плямёны нагайцаў.
У канцы XVIII ст. землі ў нізкай плыні Дняпра і Прыазоўі былі падзеленыя на губэрні. У 1783 была ўтвораная Кацярынаслаўская губэрня, да Бахмуцкага павету якой была аднесеная тэрыторыя сучаснай Данецкай вобласьці з захаду ад р. Кальміюс. Землі з усходу ад Кальміюса адносіліся да Вобласьці Войска Данскога.
Данецкай вобласьць была ўтвораная 2 ліпеня 1932 року ў межах УССР.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел [рэдагаваць]
Вобласьць налічвае 18 адміністрацыйных раёнаў, 52 места, зь якіх 28 — абласнога значэньня, 131 мястэчка, 1121 вёску.
Месты [рэдагаваць]
Абласнога значэньня [рэдагаваць]
- Арцёмаўск
- Аўдзіеўка
- Вугледар
- Горлаўка
- Дабрапольле
- Дакучаеўск
- Данецк
- Дзяржынск
- Дружкаўка
- Дымітраў
- Дэбальцава
- Енакіева
- Жданаўка
- Канстантынаўка
- Кіраўскае
- Краматорск
- Краснаармейск
- Красны Ліман
- Макееўка
- Марыюпаль
- Навагродаўка
- Славянск
- Сьнежнае
- Сэлідава
- Тарэз
- Харцызк
- Шахтарск
- Ясінувата
Раённага значэньня [рэдагаваць]
- Амўросіеўка
- Арцёмава
- Белазэрскае
- Бяліцкае
- Валнаваха
- Вуглягорск
- Гарняк
- Зугрэс
- Ілавайск
- Камсамольскае
- Краснагораўка
- Курахава
- Мар'інка
- Мікалаеўка
- Моспіна
- Наваазоўск
- Радынскае
- Северск
- Соледар
- Сьветладарск
- Сьвятагорск
- Украінск
- Часаў Яр
- Юнакамунараўск
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Данецкая вобласьць — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
||||||||||
|
||||||||||||||||