Данчык
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Да́нчык (Багда́н Андрусі́шын) (нарадзіўся 2 лютага 1958) — беларускі сьпявак і журналіст.
Біяграфія [рэдагаваць]
Нарадзіўся ў Нью-Ёрку. Маці Юлія (дачка Яніны Каханоўскай) — беларуска, бацька Паўло — украінец. Скончыў факультэт масавых камунікацыяў Нью-ёрскага ўнівэрсытэту (1981). У гэтым жа годзе наведаў з канцэртамі Беласточчыну. Упершыню атрымаў дазвол на ўезд у Беларусь у 1989 годзе, дзе даў шэраг канцэртаў (паводле гэтага візыту быў зьняты дакумэнтальны фільм). Другі раз наведаў з канцэртамі Беларусь у 1996 годзе. Скончыў сцэнічную кар'еру ў 1997 годзе канцэртам у ЗША. Цяпер працуе на «Радыё Свабода». Жыве ў Празе.
Дыскаґрафія [рэдагаваць]
- Беларусачка (1978)
- Мы адной табе належым (разам зь Лявонам Барткевічам, 1985)
- Я ад вас далёка (1985, перавыдадзены ў 2005)
- Калядныя песьні (1996)
| Гэта — накід артыкула пра беларускую музыку. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |