Данюшава
| Данюшава | |
Касьцёл Найсьв. Тройцы |
|
| Вобласьць: | Гарадзенская |
| Раён: | Смаргонскі |
| Сельсавет: | Жодзішкаўскі |
| Тэлефонны код: | +375 1592 |
| Геаграфічныя каардынаты: | 54°33′25″ пн. ш. 26°24′20″ у. д. / 54.55694° пн. ш. 26.40556° у. д.Каардынаты: 54°33′25″ пн. ш. 26°24′20″ у. д. / 54.55694° пн. ш. 26.40556° у. д. |
|
Данюшава на мапе Беларусі
Данюшава
|
|
Данюшава — вёска ў Беларусі, на рацэ Вяльля. Уваходзіць у склад Жодзішкаўскага сельсавету Смаргонскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Данюшава — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны).
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
У 1620 у Данюшава з фундацыі Яна Кішкі і ягонай жонкі Крыстыны з Друцкіх-Сакольскіх збудавалі першы касьцёл. У 1728 Мікалай Кошыч заснаваў тут езуіцкую місію. Па ліквідацыі ордэна езуітаў у 1773 касьцёл зрабіўся парафіяльным.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Данюшава апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі. У 1809 Марцін Кліманскі збудаваў у мястэчку новы касьцёл. У 1899 бажніцу з дапамогаю прыхаджанаў пашырыў ксёндз Гінтаўт Ніказег. Каталіцкая парафія Данюшава належала да Сьвірскага дэканату і налічвала 3720 вернікаў. Само мястэчка ў сярэдзіне XIX ст. знаходізалася ў валоданьні Чарноцкіх. Тут жыло 212 жыхароў.
Канстантын Тышкевіч па падарожжы Вяльлёю ў 1857 у кнізе «Вяльля і яе берагі» перадаў свае ўражаньні ад Данюшава:
| На высокім правым беразе Вяльлі, сярод зеляніны дрэваў бялее шляхецкая сядзіба, упарадкаваная і багатая. За ёй сьціплы драўляны кастцёл, а далей – доўгая вёска, акуратная і чыстая | ||
У Першую сусьветную вайну ў Данюшаве месьціўся нямецкі шпіталь. У гэты час у двары касьцёла паставілі два помнікі памерлым афіцэрам. Па тым як лінія фронта стабілізавалася непадалёк ад мястэчка, немцы узьвялі перад касьцёлам вялікі помнік з камянёў і бэтону, які прысьвяцілі «памяці слаўнага наступленьня 1915». Па заканчэньні вайны парэшткі нямецкіх салдатаў і афіцэраў перазахавалі на вайсковых могілках у вёсцы Маркоўцы. На высокім каменным пастамэнце нямецкага помніка паставілі скульптуру Божай Маці.
Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) Данюшава апынулася ў складзе міжваенннай Польскай Рэспублікі. У 1939 мястэчка ўвайшло ў БССР. У 1960-я савецкія ўлады гвалтоўна закрылі касьцёл (зноў дзейнічае з 1980-х)[1].
[рэдагаваць] Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць] Выдатныя мясьціны
- Брама сядзібы Аскеркаў
- Касьцёл Найсьв. Тройцы (1809)
- Помнік нямецкім салдатам часоў I СВ
[рэдагаваць] Страчаная спадсына
- Сядзібна-паркавы комплекс Аскеркаў (XIX ст.)
[рэдагаваць] Галерэя
- Краявіды Данюшава
[рэдагаваць] Вядомыя асобы
- Ян Курчэўскі (1854—1917) — вядомы ксёндз-прэлат
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ Касцёл Святой Тройцы ў вёсцы Данюшава. Смаргонскі раённы выканаўчы камітэт. Праверана 7 студзеня 2012 г.
[рэдагаваць] Літаратура
- Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Смаргонскага раёна / Рэд. кал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. — Мінск: БелЭн, 2004.— 640 с.
- Daniszewo // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna. — Warszawa, 1880. S. 901.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Данюшава — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Месты і мястэчкі гістарычнай Ашмяншчыны | |
|---|---|
|
Ашмяны ¹ (XVI ст.) ² · Баруны (1705) · Беніца · Будслаў · Вішнеў · Вішнеў (Завялейскі) · Валожын · Войстам · Вялейка (Куранец Стары) · Гадуцішкі · Гальшаны · Геранёны (25.05.1792) · Германішкі · Глыбокае · Граўжышкі · Груздава · Гудагай · Данюшава · Даўгінаў · Дуды · Дунілавічы · Жодзішкі (1774) · Жупраны · Забрэзьзе · Кабыльнік · Іўе · Камаі · Канвелішкі · Крывічы · Крэва (7.04.1559) · Куранец · Лаздуны · Лебедзева · Ліпнішкі (6.06.1633) · Лоск · Лучай · Лынтупы · Мосар · Мядзел (6.10.1762) · Параф’янава · Паставы · Пяршаі · Славенск · Смаргонь · Трабы · Солы · Суботнікі · Сурвілішкі · Сьвір · Сьвянцяны (1486) · Юрацішкі
|
|
| — ¹ Вылучаным пазначаюцца месты; — ² У дужках прыводзіцца час атрыманьня Магдэбурскага права | |