Даніель Дэфо
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Даніель Дэфо (па-ангельску: Daniel Defoe; нарадзіўся пад імем Daniel Foe; каля 1660, Крыплгейт — 24 красавіка[1] 1731, Мурфілдс) — ангельскі пісьменьнік і публіцыст, вядомы галоўным чынам як аўтар «Рабінзона Круза». Дэфо лічыцца адным зь першых прыхільнікаў рамана як жанру. Ён дапамог папулярызаваць гэты жанр у Вялікабрытаніі, а некаторыя лічаць яго адным з заснавальнікаў ангельскага рамана. Дэфо плённы і разнастайны пісьменьнік, ён напісаў больш за 500 кніг, памфлетаў і часопісаў на розныя тэмы (палітыка, эканоміка, крымінальнасьць, рэлігія, шлюб, псыхалёгія, звышнатуральнае і інш.) Ён быў таксама заснавальнікам эканамічнага журналізму.
Заснавальнік і кіраўнік брытанскай выведкі і контарвыведкі ў 1709—1713 гадох.
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ Дата сьмерці ў адпаведнасьці з БЭ ў 18 тамах. Т.6., Мн., 1998, С.365.