Даніла Васільевіч Шчаня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Даніла Васільевіч Шчэня»)
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Дані́ла Васільевіч Шчэня (каля 14501515?) — маскоўскі военачальнік, князь.

Паходзіў з Гедымінавічаў (праўнук Патрыкея Нарымунтавіча), пачынальнік роду князёў Шчаняцевых.

Зь сярэдзіны 1470-х г. — прыбліжаны Вялікага Князя Івана III. Намесьнік у Вялікім Ноўгарадзе (15021505, 15081510), Маскве (з 1510), думны баярын1512). У 1489 — адзін з кіраўнікоў экспэдыцыі ў Вятку, якая зьліквідавала незалежнасьць гэтага краю ад Масквы. У 14951496, 1501—1502 ваяваў супраць швэдаў у Фінляндыі.

Найбольш вызначыўся ў войнах з ВКЛ. У канцы 1492 — пачатку 1493 адваяваў у Літвы Вязьму. Вясной 1500 году пасланы «с тверскою силой» на дапамогу нерашучаму ваяводзе Юрыю Захар’ічу; пастаўлены на чале вялікага палка, 14 ліпеня нанёс зьнішчальнае паражэньне літоўскаму войску на чале з князем Канстанцінам Астроскім у бітве на Вядрошы. У ліпені 1502 разам з сынам Івана III Дзьмітрыем кіраваў аблогаю Смаленску, у лістападзе таго ж году вёў перамовы зь літоўскімі пасламі аб перамір’і. У 1508 годзе пасланы зь Вялікіх Лук падтрымаць мяцеж Глінскіх. У канцы 1512 — пачатку 1513 фактычны кіраўнік маскоўскага войска ў першым Смаленскім паходзе; улетку 1513 спрабаваў авалодаць Полацкам. Разам з Васілём III кіраваў трэцім Смаленскім паходам, асабіста прыняў капітуляцыю смалянаў 31 ліпеня 1514. Апошнія зьвесткі пра Данілу Шчэню адносяцца да 1515, калі ён з войскамі знаходзіўся ў Дарагабужы.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Алесь Белы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т.
  • Зимин А. А. Россия на пороге Нового времени. Москва, 1972.
  • Зимин А. А. Формирование боярской аристократии в России во второй половине XV — первой трети XVI в. Москва, 1988.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]