Дапамога:Зьмест/Пачаткоўцам

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Уводзіны ў Вікіпэдыю.

Вікіпэдыя — агульная інтэрнэт-энцыкляпэдыя, якую можа рэдагаваць кожны.

Для больш падрабязнай інфармацыі глядзіце артыкул Вікіпэдыя.

У беларускім разьдзеле разьмешчаныя старонкі клясычным правапісам. Калі Вы хочаце прачытаць артыкулы акадэмічным правапісам, або на іншай мове, глядзіце, напрыклад, гэты сьпіс. Рэдагаваць вікіпэдыю можа кожны, але калі Вы плянуеце займацца гэтым рэгулярна, варта зарэгістравацца па спасылцы.

Для больш падрабязнай інфармацыі глядзіце артыкул Вікіпэдыя:Як зарэгістравацца.

У асноўным рэдагаваньне тэкстаў артыкулаў вікіпэдыі нагадвае працу ў звычайным тэкставым рэдактары. Спасылкі на артыкулы пішуцца так: [[Беларусь]] і вылучаюцца блакітным колерам так: Беларусь.

Для больш падрабязнай інфармацыі глядзіце артыкул Вікіпэдыя:Як рэдагаваць існуючы артыкул.

Спрэчныя пытаньні варта абмяркоўваць. Для гэтага ў большасьці старонак ёсьць злучаная старонка абмеркаваньня.