Дарыль Янмаат

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дарыль Янмаат
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 22 ліпеня 1989(1989-07-22)[1][2] (34 гады)
Рост 185 см
Вага 80 кг
Пазыцыя скрайні абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2007—2008
2008—2012
2012—2014
2014—2016
2016—2020
2021—2022
АДО Дэн Гааг
Гээрэнвээн
Фэеноорд
Ньюкасл Юнайтэд
Ўотфард
АДО Дэн Гааг
27 (2)
84 (5)
63 (5)
71 (3)
76 (5)
15 (0)
Зборныя
2012—2018 Нідэрлянды 34 (0)

Дарыль Янмаат (па-нідэрляндзку: Daryl Janmaat; нарадзіўся 22 ліпеня 1989 году, Лейдсэндам, Нідэрлянды) — былы нідэрляндзкі футбаліст, правы абаронца. Раней выступаў у складзе зборнай Нідэрляндаў.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дарыль пачаў кар’еру ў клюбе «Дэн Гааг», дэбютаваўшы ў клюбе ў сэзоне 2007—2008 гадоў. На наступны сэзон 19-гадовы абаронца далучыўся да «Гээрэнвээну», дзе правёў наступныя гады сваёй кар’еры. Улетку 2012 году, пасьля таго, як ягоны кантракт з фрызаўскім клюбам скончыўся, ён падпісаў кантракт дамову з клюбам «Фэеноорд». 17 ліпеня 2014 году Янмаат далучыўся да клюбу ангельскай Прэм’ер-лігі «Ньюкасл Юнайтэд», склаўшы з камандай 6-гадовы кантракт[3].

Дэбютаваў у складзе зборнай Нідэрляндаў 7 верасьня 2012 году матчам супраць зборнай Турэччыны (2:0).

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Гээрэнвээн»:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Daryl Janmaat // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Daryl Janmaat // As (гішп.)Madrid: Grupo Prisa, 1967. — ISSN 1888-6671
  3. ^ Newcastle Secure Janmaat Signing. Newcastle United F.C.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]