Дарыян Грэй (фільм)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Дарыян Грэй | |
| Dorian Gray | |
| Рэжысэр | Олівэр Паркер |
|---|---|
| Прадусар | Барнабі Томпсан |
| Сцэнарыст | Тобі Фінлэй |
| У ролях | Бэн Барнс Колін Фёрт Рэбэка Хол Бэн Чаплін Эмілія Фокс |
| Вытворчасьць | Alliance Films |
| Дата выхаду | 9 верасьня 2009 |
| Краіна | Вялікабрытанія |
| Мова | ангельская |
| Прыбытак | £2,967,711[1] |
| Профіль на IMDb | |
«Дарыя́н Грэй» (па-ангельску: Dorian Gray) — мастацкі фільм Олівэра Паркера, зьняты па матывам рамана Оскара Ўайльда «Партрэт Дарыяна Грэя». Сцэнар фільма напісаў Тобі Фінлэй (гэта яго першы сцэнар). Галоўную ролю ў фільме выконвае Бэн Барнс. Прэм'ера фільма адбылася ў Вялікабрытаніі 9 верасьня 2009 года. Прэм'ера ў Беларусі 4 лютага 2010[2]. Здымкі фільма пачаліся ўлетку 2008 года на Ealing Studios і ў розных частках Лёндана[3], якія скончыліся ў кастрычніку. Прэм'ерскі фонд Брытанскага савета па кінематаграфіі выдзяліў стваральнікам фільма 500 000 фунтаў, узятых з фонда Нацыянальнае галерэі.