Дар’я Домрачава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Дар’я Домрачава на паштовай марцы Беларусі

Да́р’я Уладзі́мераўна До́мрачава (3 жніўня 1986, Менск, БССР) — беларуская біятляністка. Двухразовая чэмпіёнка Эўропы, срэбраны мэдаліст чэмпіяната сьвету 2008 году ў мяшанай эстафэце, бронзавы мэдаліст зімовых Алімпійскіх гульняў 2010 году ў індывідуальнай гонцы.

Лыжнымі гонкамі пачала займацца ў 1992 годзе, у біятлён перайшла ў 1999 годзе. У беларускай нацыянальнай зборнай з 2005 году.

[рэдагаваць] Біяграфія

Дар’я Домрачава нарадзілася 3 жніўня 1986 году ў Менску ў сям’і архітэктараў.[1] Праз 4 гады з бацькамі пераехала ў Сыбір, у горад Нягань Цюменскай вобласьці ў Расеі. Дар’я займалася танцамі і баскетболам, і, як яе старэйшы брат, пачала займацца лыжнымі гонкамі. Амаль увесь час праводзіўшы на трэніроўках, зборах і спаборніцтвах, у школе Дар’я навучалася на «добра» і «выдатна». Летнія вакацыі Дар’я праводзіла ў Менску.

З 1999 году Дар’я пачала займацца біятлёнам. Скончыла гімназію ў эканоміка-прававой клясе, і паступіла на другі курс цюменскага ўнівэрсытэту па спэцыяльнасьці «спартовы мэнэджмэнт».[1]

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ a b Биография (рас.)

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах