Дацкія грошы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

«Да́цкія гро́шы» альбо да́нэгельд (па-старажытнаангельску: danegeld) — пазямельны падатак у сярэднявечнай Ангельшчыне, уведзены ў 991 годзе дзеля выплаты выкупу дацкім вікінгам. Першапачаткова спагнаньне «дацкіх грошай» было надзвычайнай мерай, аднак напачатку XI стагодзьдзя гэты плацёж набыў характар усеагульнага падатку дзеля фінансаваньня арганізацыі абароны краіны. Пасьля нармандзкай заваёвы Ангельшчыны практыка збору «дацкіх грошай» была захавана й стала рэгулярнай. У другой палове XII стагодзьдзя спагнаньне падатку стала эпізадычнай зьявай, а пасьля 1194 году спынілася. «Дацкія грошы» лічацца першым прамым падаткам на Брытанскіх астравах і адным зь першых у Эўропе.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]