Джаваньні П’ерлюіджы да Палестрына

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Джаваньні П’ерлюіджы да Палестрына
Giovanni Pierluigi da Palestrina.jpg
Дата нараджэньня каля 1525 ці 1526
Месца нараджэньня Q243133
Дата сьмерці 2 лютага 1594
Месца сьмерці Рым
Краіна Італія
Прафэсіі кампазытар

Джава́ньні П’ерлюі́джы да Палестрына (па-італьянску: Giovanni Pierluigi da Palestrina; 3 лютага 1525 або 2 лютага 1526 — 2 лютага 1594)[1] — італьянскі кампазытар эпохі Рэнэсансу, заснавальнік і найвядомейшы прадстаўнік Рымскай школы ў музыцы, адметнай разьвіцьцём паліфоніі ў кампазыцыі. Ён моцна паўплываў на разьвіцьцё царкоўнай музыкі, а ягоныя творы лічацца пікам паліфоніі Рэнэсансу.[2]

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Быў сьпеваком хора ў Санта-Марыя-Маджорэ. У 12 год вярнуўся ў Рым, сваё роднае места ў 1544 годзе як арганіст і сьпявак у катэдальным касьцёле. У 1547 годзе ён ажаніўся і меў трох сыноў, але ўся ягоная сям’я цалкам памёрла ў 1580 годзе. Пазьней ён прыняў сьвятарства, але гэта не перашкодзіла яму ажаніцца на ўдаве заможнага гандляра. Сваю музычную кар’еру ён будаваў толькі ў Рыме, што дазваляла яму карыстацца ласкамі ад папы і кардыналаў і дзякуючы чаму ён здолеў супрацоўнічаць з найлепшымі музычнымі хорамі. У такім асяродку ягоны геній квітнеў і разьвіваўся найшмат лепш. Калі яму споўнілася 30 год, ён апублікаў сваю першую кнігу Імшаў (1554), якая была прысьвечана папе Юліюсу ІІІ.

З 1551 па 1555 гады Джавані быў дырэктарам Юліанскай харавой капліцы. За гэты час ён быў салістам папскага хору, а ў апошні год ён стаў кампазытарам папскай капліцы. Прыход папы Паўла ІV вярнуў больш строгую дысцыпліну ў хор, і Палестрына, як чалавек жанаты вымушаны быў пакінуць сваю пасаду. З 1555 па 1560 гады ён працаваў у хоры касьцёла Сьвятога Яна ў Лятэране, а з 1561 годзе ён працаваў у Санта-Марыя-Маджорэ на розных музычных пасадах. Яму прапаноўвалі стацца прыслугай імпэратара Максіміляна ІІ і князя Мантуі Джульельма, Палестрына заставаўся ў Рыме, і ў 1571 годзе ён вярнуўся ў Юліанскую капліцу як музычны дырэктар.

Творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Творы Палестрыны дасяжны ў двух поўных выданьнях. Яны ўсе вакальныя і амаль цалкам літургічныя, толькі адзінкавыя кнігі прысьвечаны сьвецкаму і духоўнаму мадрыгалу. Ён напісаў 105 імшаў (ад чатырох да васьмі галасоў), многія зь якія зьяўляюцца «падражальнымі» – яны бяруць пачатак зь ягоных ўласных кампазыцыяў, альбо іншых твораў. Мноства імшаў базуюцца на сьпяваньні тэнараў, якія пераменна выкарыстоўваюць сольнае сьпяваньне і паліфанію. Такіх твораў у яго больш за 250, хоць некаторыя творы, якія базуюцца на сьпяваньні тэнараў, якія часова зьмяняюць агульную тэкстуру. Прыкладам ягонай творчасьці можа служыць 29 сьпяваньняў, якія заснаваны на Песьнях Салямона, гэта ўсяго 63 часткі, 13 зь якіх скончаны Лямэнтат’енам, 12 набажэнстваў, 20 псальмоў і 35 усхваляваньняў. Спадчына Палестрыны вялізараная, у больш позьнія часы яго любіў Бах, ён ніколі ня быў запамятаваны і заўсёды цаніўся на вышэйшым узроўні музычнага выкананьня.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Lewis Lockwood, Noel O'Regan, and Jessie Ann Owens Palestrina, Giovanni Pierluigi da // The New Grove Dictionary of Music and Musicians. — 2nd ed.
  2. ^ Jerome Roche Palestrina. — New York: Oxford University Press. — (Oxford Studies of Composers, 7). — ISBN 0-19-314117-5

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Джаваньні П’ерлюіджы да Палестрынасховішча мультымэдыйных матэрыялаў