Джаваньні Франчэска Ўгаліні

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Джаваньні Франчэска Ўгаліні (па-італьянску: Giovanni Francesco Ugolini; нар. 26 лютага 1953, Пон-а-Вэндэн, Францыя) — капітан-рэгент Сан-Марына з 1 кастрычніка 2010 па 1 красавіка 2011, абраны разам з Андрэа Дзафэрані.

Ён зьяўляецца чальцом Сан-Марынскай хрысьціянска-дэмакратычнай партыі з 1973.

Атрымаў вышэйшую адукацыю ў галіне прамысловай хіміі, працаваў лябарантам у лябараторыі аналізу ў дзяржаўнай лякарні з 1974 па 1981. У 1981 стаў прадпрымальнікам, калі ўзяў на сябе сямейны гатэльны бізнэс. З 1991 па 2007 займаў пасаду прэзыдэнта Сан-Марынскага гатэльна-турыстычнага саюза.

У 1998 і 2001 Угаліні абіраўся членам Вялікага генэральнага савета.

З 1 красавіка па 1 кастрычніка 2002 ён быў капітанам-рэгентам Сан-Марына разам з Антоніё Ляцара Вальпінары. 16 верасьня 2010 быў другі раз абраны парлямэнтам на пасаду капітана-рэгента разам з Андрэа Дзафэрані. 1 кастрычніка 2010 пачаўся іх шасьцімесячны тэрмін знаходжаньня на пасадзе.