Джалал Талабані

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошук
Джалал Талабані
Jalal Talabani.jpg
6-ы Прэзыдэнт Іраку
7 красавіка 2005 — цяперашні час
Папярэднік: Ghazi Mashal Ajil al-Yawer
Асабістыя зьвесткі:
Нарадзіўся: 12 лістапада 1933
вёска каля Келькану
Сужэнец: Hiro Ibrahim Ahmed
Рэлігія: Іслам

Джала́л Талабані́ (нар. красавік 1933 г.) — прэзыдэнт Іраку7 красавіка 2005 г.), курд, стваральнік і кіраўнік адной зь дзьвюх курдзкіх партыяў Іраку — Патрыятычнага зьвязу Курдыстану.

[рэдагаваць] Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы каля Келькану, у паўднёвым ірацкім Курдыстане. У 14 гадоў стаў чальцом Дэмакратычнай партыі Курдыстану (ДПК). У 1953 годзе ўвайшоў у яе цэнтральны камітэт. У гэты ж самы час займаўся на юрыдычных курсах. Пасьля атрыманьня ў 1959 годзе адвакацкага дыплёма, быў прызваны ў войска.

На працягу 60-х гадоў кіраваў палітбюро ДПК, але выйшаў з партыі ў 1966 годзе, расчараваны кланавай будовай партыі. Адразу распачаў працу па стварэньні новай партыі, якая была заснавана ў 1975 годзе пад назвай Патрыятычны зьвяз Курдыстану. Яна хутка стала галоўным апанэнтам ДПК. Але пасьля сканчэньня першай вайны ў Затоцы ў 1991 годзе, лідэры абедзьвюх партыяў узначалілі курдзкае паўстаньне супраць Іраку. Паступова ДПК заняў праіранскі бок, а потым увогуле адмовілася ад ідэі незалежнасьці Курдыстану і пачала схіляцца да аўтаноміі ў межах Іраку.

Пагадненьне паміж курдзкімі партыямі дазволіла стварыць кааліцыю пад назвай Дэмакратычна-патрыятычны альянс Курдыстану, які атрымаў перамогу на мясцовых выбарах у Курдзкую грамаду (2005), і атрымаў 75 месцаў ў Ірацкім парлямэнце (2005).

7 красавіка 2005 году Талабані стаў прэзыдэнтам Іраку. Кіраўнік ДПК Барзані стаў прэзыдэнтам Курдыстану.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Джалал Талабанісховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах