Джамбатыста Марына

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Джамбатыста Марына
Giambattista Marino
Giambattista Marino.jpg
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні: Giambattista Marino
Нарадзіўся: 18 кастрычніка 1569
Нэапаль
Памёр: 25 сакавіка 1625
Нэапаль
Грамадзянства: Італьянец
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці: паэт
Гады творчасьці: 17281754
Напрамак: Маньерызм, барока
Жанр: паэма, канцона, санэт, мадрыгал
Дэбют: 1602

Джамбаты́ста Мары́на (па-італьянску: Giambattista Marino; 18 кастрычніка 1569 — 25 сакавіка 1625) — вядомы італьянскі паэт, адзін з найвыбітнейшых зачынальнікаў літаратуры барока ў Італіі.

Джамбатыста Марыно нарадзіўся ў Нэапалі, у сям’і юрыста. З юнага ўзросту ў яго выявіліся сьхільнасьці да паэзіі й літаратурных заняткаў, якія ён упадабаў заплянаванай ягоным бацькам юрыдычнае кар’еры. Неўзабаве быў выгнаны бацькам з дому. Некалькі год правёў у Францыі пры двары Людовіка XIII. Памёр у Нэапалі.

Літаратурная спадчына Марына вяліка й неаднастайна. Яго пяру належаць лірычныя вершы, абяднаныя ў зборнік «Ліра» (16021614), празаічныя «Словы на святыя тэмы», «Лісты», зборнік «Галерэя», у якім зьмешчаны вершаваныя каментары да твораў выяўленчага мастацтва, збор міталягічных і пастаральных ідылій «Валынка», вялізарная эпічная паэма «Адоніс» (1623), якая выклікала супрацьлеглыя водгукі крытыкаў, паэма «Зьбіваньне немаўлятаў». У лірычнай паэзіі Марына стаў асновапаложнікам асаблівага накірунку барока, які атрымаў назву «марынізм».

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Джамбатыста Марынасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах