Джанлюіджы Буфон

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Джанлюіджы Буфон
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 28 студзеня 1978(1978-01-28)[1][2][3][…] (46 гадоў)
Рост 192 см[4]
Вага 92 кг[4]
Пазыцыя брамнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1994—2001
2001—2018
2018—2019
2019—2021
2021—2023
Парма
Ювэнтус
Пары Сэн-Жэрмэн
Ювэнтус
Парма
67 (0)
509 (0)
17 (0)
17 (0)
44 (0)
Зборныя
1997—2018 Італія 176 (0)

Джанлюі́джы Буфо́н Мазо́ка (па-італьянску: Gianluigi Buffon Masocco; нарадзіўся 28 студзеня 1978 году, Карара, Італія) — колішні італьянскі футбаліст, брамнік. Да 2018 году выступаў за нацыянальную зборную Італіі. Чэмпіён сьвету 2006 году ў складзе зборнай Італіі. На тым жа турніры быў прызнаны ФІФА найлепшым галкіпэрам турніру[5]. У апытаньні 2006 году на «Залаты мяч» Буфон заняў другое месца, саступіўшы толькі партнэру па зборнай і клюбе, Фабіё Канавара[6].

У сэзоне 2002—2003 гадоў Буфон быў прызнаны найлепшым гульцом Лігі чэмпіёнаў, гэта адзіны выпадак у гісторыі турніру, калі гэтае званьне атрымліваў галкіпэр. У 2003, 2004, 2006 і 2007 гадох Буфон прызнаваўся найлепшым брамнікам сьвету паводле вэрсіі МФФІІС. Мянушка Буфона, «Супэрмэн»[7], узыходзіць да часоў, калі ён гуляў за «Парму». Пасьля матчу супраць «Інтэру», у якім Буфон адбіў пэнальці ад Раналда, Джанлюіджы надзеў футболку зь вядомай літарай S.

У 2001 годзе Буфон стаў самым дарагім брамнікам сьвету, калі за ягоны пераход з «Пармы» ў «Ювэнтус» было заплачана 52 млн эўра.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Джанлюіджы Буфон нарадзіўся ў спартовай сям’і. Ягоная маці, Марыя Стэла Мазока, была чэмпіёнкай Італіі па штурханьні ядра й кіданьні дыска. Ягоны дзядзька, Дантэ Мазока, быў баскетбалістам. Ягоны бацька, Адрыяна, быў штурхачом ядра. Ягоныя сёстры, Джэндаліна й Вэраніка, былі ватэрпалістамі[8].

«Парма»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

13 чэрвеня 1991 году Буфон быў набыты клюбам «Парма», якая вытрымала канкурэнцыю з боку дзьвюх іншых камандаў, якія жадалі бачыць Джыджы ў сваіх шэрагах, «Балёньні» й «Міляну». Купля Буфона абышлася «Парме» ў 15 млн ліраў, якія клюб выплачваў два гады: у першы год — 3 млн лір і ў другі — астатнія 12 млн.

«Ювэнтус»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2001 годзе Буфон быў набыты клюбам «Ювэнтус», заплаціўшы за трансфэр галкіпэра 105 млрд лір, гэтая сума стала самай вялікай, заплочанай за брамніка ў гісторыі футболу й найбольшай, якую выплаціла «Старая сіньёра» за куплю футбаліста[9]. На набыцьці брамніка асабіста настаяў прэзыдэнт клюбу, Умбэрта Аньелі. У «Ювэнтус» Буфон прыйшоў разам з францускім абаронцам Ліліянам Цюрамам, такім чынам клюб імкнуўся забясьпечыць крэпасьць абароны каманды.

У сваім першым сэзоне за «Ювэнтус» Буфон зьявіўся ў 45 афіцыйных матчах, дапамогшы сваёй камандзе атрымаць тытул чэмпіёна Італіі, а таксама скончыць сэзон зь лепшым паказчыкам у абароне, бо Джанлюіджы прапусьціў толькі 22 галы ў 34 матчах. «Ювэнтус» таксама ў тым сэзоне даўшоў да фіналу Кубка Італіі, але трываў у ім паразу ад былога клюбу брамніка «Пармы». У Лізе чэмпіёнаў «Ювэнтус» быў выбіты ў другім групавым этапе. Паводле вынікаў сэзону Буфон быў у трэці раз узнагароджаны прэміяй як найлепшы брамнік Сэрыі А.

На пачатку сэзону 2002—2003 гадоў «Ювэнтус» перамог у Супэркубку Італіі ў гульні супраць «Пармы», тым самым адпомсьцячы за паразу ў фінале Кубка Італіі. Буфон быў галоўным брамнікам клюбу й у гэтым сэзоне. У агульнай складанасьці Джанлюіджы правёў 47 матчаў за «чорна-белых» ва ўсіх спаборніцтвах, 32 зь якіх прыпалі на гульні Сэрыі А. Ён дапамог «Ювэнтусу» дайсьці да фіналу Лігі чэмпіёнаў УЭФА, але ягонай каманда трывала паразу ў сэрыі пасьляматчавых пэнальці ад «Міляну». Буфон здолеў узяць два пэнальці, але «Мілян» выйграў у пасьляматчавай сэрыі зь лікам 3:2[10].

Нацыянальная зборная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У складзе нацыянальнай зборнай Буфон дэбютаваў 29 кастрычніка 1997 году ў матчы супраць зборнай Расеі, у якім вырашаўся «лёс» выхаду на чэмпіянат сьвету, гульня скончылася ўнічыю 1:1. Буфон зрабіў некалькі цудоўных сэйваў і ягоная зборная атрымала важны пункт на чужой пляцоўцы. У выніку гэтая падзея дапамагла зборнай Італіі, прэтэндаваць на чэмпіянаце сьвету. Джанлюіджы стаўся чальцом каманды на чэмпіянат сьвету 1998 году, першапачаткова ў якасьці трэцяга брамніка. Аднак пасьля траўмы Пэруццы, ён быў падвышаны да статуса другога галкіпэра, аднак Буфон не згуляў ніводнага матчу, бо галоўным брамнікам на працягу ўсяго турніру стаўся Пальюка. Італія атрымала паразу ў чвэрцьфінале па пэнальці й зьехала дадому.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Парма»:

«Ювэнтус»:

«Пары Сэн-Жэрмэн»:

Італія:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]