Джарэд Лета

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Джарэд Лета
Jared Leto
Jaredletoinconcert2006.jpg
Джарэд на канцэрце, сьнежань 2006
Дата нараджэньня 26 сьнежня 1971 (42 гады)
Месца нараджэньня Босэр Сіці, Луізыяна, ЗША
Грамадзянства ЗША
Прафэсія актор, музыка
Кар’ера 1994 — цяпер
Напрамак драма, трылер
IMDb ID 0001467

Джа́рэд Ле́та (па-ангельску: Jared Leto; нарадзіўся 26 сьнежня 1971) — амэрыканскі актор і рок-музыка. Вакаліст альтэрнатыўнага рок-гурта 30 Seconds to Mars.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзяцінства і юнацтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў Босэр Сіці, штат Луізыяна. Сваёй цягай да мастацтва Джарэд абавязаны сваёй маці, Канстанс, якая ўсяляк заахвочвала Лета і яго брата Шэнана. Лета рос ініцыятыўным і ўпэўненым у сабе дзіцем. У 12 гадоў ён атрымаў першую працу мыйшчыкам посуду ў невялікай закусачнай у Вірджыніі, а ў 16 гадоў падзарабляў швайцарам. У раньнія гады свайго жыцьця Лета шмат падарожнічаў са сваёй сям’ёй, пражываючы ў такіх месцах як Гаіці і ў камуне ў Каларада. «Бацька маёй мамы быў у паветраных войсках», — тлумачыць Лета, — «таму качэўніцкі вобраз жыцьця быў накшталт нормы». Да часу сканчэньня школы Джарэд падаў свае дакумэнты ва Ўнівэрсытэт мастацтваў у Філадэлфіі і быў прыняты. Ён спэцыялізаваўся ў вобласьці вывучэньня мастацкіх майстэрстваў, у прыватнасьці, жывапісу. Пазьней Джарэд забраў дакумэнты і перавёўся ва Ўнівэрсытэт выяўленчых мастацтваў у Нью-Ёрку. Яшчэ быўшы студэнтам, Лета напісаў сцэнар і згуляў адну з галоўных роляў у сваім уласным фільме «Crying Joy».

Пачатак кар’еры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ён пераехаў у Лос-Анджэлес зь Нью-Ёрку ў 1992 годзе, каб стаць акторам. Лета ўжо меў некаторы досьвед у акторскай кар’еры, але па-сапраўднаму яркай і запамінальнай стала роля Джордана Каталана ў недоўгачасовым сэрыяле «Маё так званае Жыцьцё» (дзе ён гуляў разам з Клэр Дэйнс). Увасабляючы аб’ект жаданьняў і любоўнай самоты гераіні Клэр Дэйнс, Джарэд Лета атрымліваў асалоду ад папулярнасьці, якая дазволіла яму зрабіць сабе імя, якое пасьля (як заўсёды бывае ў Галівудзе) стала брэндам для рэжысэраў. У 1996 і 1997 гадох Лета ўваходзіў у сьпіс «50 самых прыгожых людзей сьвету» часопіса People. Калі сэрыял быў адменены, ён пачаў здымацца ў фільмах.

Вядомасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля здымак з Алісіяй Сільвэрстоўн у 1994 годзе ў незалежным кіно «Стромыя і кранутыя» (The Cool & the Crazy), першая роля на вялікім экране была ў фільме «Лапікавая коўдра» (1995) з Вайнонай Райдэр. Далей былі працы ў фільмах Summer Fling (1996), у якім ён гуляў адну з галоўных роляў з Крысьцінай Рычы, затым у SwitchBack (1997) дзе ён гуляў з Дэні Гловэрам і Дэнісам Кўэйдам. У тым жа годзе Лета гуляе ролю, якая прызначалася першапачаткова Тому Крузу ў фільме «Прэфантэйн» (Prefontaine), гісторыя жыцьця легендарнага бягуна Стыва Прэфантэйна. Год 1998 быў пасьпяховым для Джарэда, які зьявіўся ў фільме Тэрэнса Маліка «Тонкая чырвоная лінія» як частка магутнага акторскага складу, уключаючы Ніка Нолці, Джорджа Клуні і Шона Пэна. Акрамя таго, ён згуляў галоўную ролю ў «Гарадзкіх легендах» (Urban Legend), адной з найболей пасьпяховых экранізацый жанру жаху. Аднак Лета знайшоў свой камень перапоны ў драме «Бэзіл» (Basil), партнэрамі па фільме сталі Крыстыян Слэйтэр і Клэр Фарлані. Гэты промах, здавалася, не моцна закрануў актора, імя якога ўжо фігуравала ў мностве высакаклясных праектаў.

Цяперашні час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Джарэд вярнуўся на вялікі экран у 1999 годзе з працамі ў «Байцоўскім клюбе» і «Перапыненае жыцьцё». 2000 год для Джарэда стаў годам псыхалягічных трылераў — «Амэрыканскі псыхапат» і «Рэквіем па мары». Хоць у першым фільме, Лета быў зацьверджаны на ролю другога пляну, то ў «Рэквіеме…» яму дасталася галоўная роля. Гуляючы маладога Бруклінскага хлопца, які змагаецца з прыхільнасьцю да гераіну, Лета меў магчымасьць гуляць у адным складзе з легендарнай Элен Бэрсьцін, а таксама з будучым ляўрэатам прэміі «Оскар» Джэніфэр Конэлі. Джарэд быў як раз да месца ў двух найболей вядомых фільмах рэжысэра Дэвіда Фінчэра: у нашумелым «Байцоўскім клюбе» і «Пакою страху» (2002), дзе ён гуляў самога балбатлівага і нязграбнага з трох рабаўнікоў, якія тэрарызавалі Джодзі Фостэр. У яго апошнія праекты ўвайшлі эпапея Олівэра Стоўна «Аляксандар», міжнародны трылер «Зброевы барон» і фільм «Разьдзел 27», які распавядае пра забойцу Джона Ленана — Марка Чэпмэна.

Джарэд Лета таксама зьяўляецца вакалістам альтэрнатыўнага рок-гурта 30 Seconds to Mars, заснаванага ім і яго братам Шэнанам у 1998 годзе. На дадзены момант у гурце 3 пастаянныя ўдзельнікі. Акрамя Джарэда, які таксама зьяўляецца аўтарам песень і музыкі і грае на гітары, і Шэнана, які зьяўляецца барабаншчыкам, у склад групы ўваходзіць Тома Мілічавіч (гітара). Іх першы альбом быў запісаны ў 2002 годзе і названы імем гурта. Другі альбом, A Beautiful Lie, выйшаў у 2005 годзе. На дадзены момант гурт выступае з канцэртамі ў ЗША у рамках свайго першага хэдлайн-тура.

Фільмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Год Назва Роля
1994 My So-Called Life Jordan Catalano
Cool and the Crazy Michael
1995 How to Make an American Quilt Beck
1996 The Last of the High Kings Frankie Griffin
1997 Prefontaine Steve Prefontaine
Switchback Lane Dixon
1998 Basil Basil
Urban Legend Paul Gardener
The Thin Red Line Second Lieutenant Whyte
1999 Black and White Casey
Fight Club Angelface
Girl, Interrupted Tobias «Toby» Jacobs
2000 American Psycho Paul Allen
Sunset Strip Glen Walker
Requiem for a Dream Harry Goldfarb
2002 Panic Room Junior
Highway Jack Hayes
2004 Alexander Hephaestion
2005 Lord of War Vitaly Orlov
2006 Lonely Hearts Raymond Fernandez
2007 Chapter 27 Mark David Chapman
2009 Mr. Nobody Nemo Nobody

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Джарэд Летасховішча мультымэдыйных матэрыялаў