Джонатан Гаркер

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Джонатан Гаркер (па-ангельску: Jonathan Harker) — літаратурны пэрсанаж, салісытар з места Эксэтэр у графстве Дэваншыр, адзін з галоўных герояў рамана Брэма Стокера «Дракула». Раман пачынаецца са спадарожжа Джонатана ў Трансыльванію, дзе ён сустракаецца з графам Дракулам і яго нявестамі.