Джонстан
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Атол Джо́нстана (па-ангельску: Johnston Atoll) – незаселены атол у Ціхім акіяне, які належыць Злучаным Штатам Амэрыкі. Плошча складае 2,67 км². Знаходзіцца ў 717 марскіх мілях на паўднёвы захад ад Ганалулу. У склад атолу ўваходзяць чатыры выспы, самая вялікая зь якіх гэта выспа Джонстана. Клімат экватарыяльны, вільготны. На атоле жывуць шматлікія маркія птушкі. Маюцца радовішчы гуана.
Шмат гадоў атол быў важнай часткай амэрыканскай сыстэму абароны Ціхага акіяна. І у нашы дні выспа кіруецца Агенцыяй атамнай абароны ЗША.
[рэдагаваць] Гісторыя
У 1858 годзе ЗША і Каралеўства Гаваі анэксіравалі атол Джонстана, аднак толькі ЗША займаліся тут здабычай гуана да канца 1880-х г.г. У 1926 годзе выспы Джонстана і Сэнд былі абвешчаныя прыроднай рэзэрвацыяй. У 1934 годзе на атоле зьявілася база вайскова-марскога флота ЗША, а потым тут разьмясьціліся вайскова-паветраныя сілы ЗША. У 1950-х і 1960-х г.г. тут праводзіліся ядзерныя выпрабаваньні.
Да 2000 года атол выкарыстоўваўся для захаваньня і пахаваньня хімічнай зброі.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Джонстан — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Адміністрацыйныя адзінкі ЗША | |
|---|---|
| Штаты | Агаё · Айдага · Аклагома · Алабама · Аляска · Арызона · Арканзас · Арэгон · Аёва · Ваёмінг · Вашынгтон · Вэрмонт · Вірджынія · Вісконсін · Гаваі · Дэлавэр · Джорджыя · Заходняя Вірджынія · Іліной · Індыяна · Каларада · Каліфорнія · Канзас · Кентакі · Канэктыкут · Люізіяна · Мантана · Масачусэтс · Мінэсота · Місысыпі · Мізуры · Мічыган · Мэн · Мэрылэнд · Нэбраска · Нэвада · Нью-Гэмпшыр · Нью-Джэрзі · Нью-Ёрк · Нью-Мэксыка · Паўднёвая Караліна · Паўднёвая Дакота · Паўночная Караліна · Паўночная Дакота · Пэнсыльванія · Род-Айлэнд · Тэнэсі · Тэхас · Флорыда · Юта |
| Фэдэральная акруга | Вашынгтон, А.К. |
| Астраўныя тэрыторыі ЗША | Амэрыканскае Самоа · Віргінскія выспы · Гуам · Паўночныя Марыянскія Выспы · Пуэрта-Рыка |
| Зьнешнія малыя выспы (ЗША) | Баё Нуэва · Бэйкер · Гоўланд · Джарвіс · Джонстан · Мідўэй · Наваса · Пальміра · Рыф Кінгмана · Сэранілья · Ўэйк |
