Джон Ўэйн
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Джон Ўэйн | |
| John Wayne | |
![]() Марлон Брандо ў 1948 |
|
| Імя пры нараджэньні: | Мэрыён Робэрт Морысан |
| Дата нараджэньня: | 26 траўня 1907 |
| Месца нараджэньня: | |
| Дата сьмерці: | 11 чэрвеня 1979 |
| Месца сьмерці: | |
| Грамадзянства: | |
| Прафэсія: | актор |
| Кар'ера: | 1926 — 1976 |
| IMDb: | ID 0000078 |
| www.johnwayne.com | |
Джон Ўэйн (па-ангельску: John Wayne, сапраўднае імя — Marion Robert Morrison, 26 траўня 1907 — 11 чэрвеня 1979) — амэрыканскі актор, якога звалі каралём вэстэрна. Здымаючыся штогод прыкладна ў пяці фільмах, ён быў ці ледзь не самым запатрабаваным галівудзкім акторам эпохі гукавога кіно.
Зьмест |
[рэдагаваць] Біяграфія
Выхадзец штата Аёва, Ўэйн пачынаў у нямых фільмах свайго прыяцеля Джона Форда. Пасьля, калі Форд стаў адным з кіроўных рэжысэраў Амэрыкі, рэдкі яго фільм абыходзіўся без удзелу Ўэйна. Для амэрыканцаў трыццатых гадоў Ўэйн быў увасабленнем мужнасьці і індывідуалізму. Пачынальна з каўбойскай сагі «Вялікая сьцежка» (1930), адмысловы посьпех спадарожнічаў актору ў «баявіках» з бойкамі і пагонямі, часьцяком вельмі малабюджэтных.
У 1939 г. Ўэйн выканаў самую яркую сваю ролю — у маштабным вэстэрне «Дыліжанс», які з посьпехам быў паказаны і ў савецкіх кінатэатрах.
Падчас Другой сусьветнай вайны здымаўся ў шматлікіх пастаноўках на ваенныя тэмы.
Па канчатку вайны разам з сынамі заснаваў адмысловую студыю, якая спецыялізавалася на вытворчасьці вэстэрнаў.
Сярод яго фільмаў тых гадоў асоба вылучаецца «Форт Алама» (1960), які ён сам жа і паставіў.
Апошні буйны праект Ўэйна — «Самы трапны» — выйшаў на экраны ЗША у 1976 годзе.
Ўэйн заўсёды быў прыхільнікам Рэспубліканскай партыі, а ў 1960-я гг. апынуўся ў цэнтры ўвагі як рупар кансэрватыўных кругоў Амэрыкі, т.я ён жорстка адстойваў неабходнасьць працягу вайны ў Віетнаме і здымаўся ў агітацыйных фільмах адпавяднае тэматыкі.
[рэдагаваць] Абраная фільмаграфія
- 1930 — «Вялікая сьцежка»
- 1939 — «Дыліжанс»
- 1957 — «Крылы арлоў»
- 1959 — «Кавалерысты»
- 1960 — «Форт Алама»
- 1968 — «Зялёныя берэты»
- 1970 — «Рыа Лоба»
- 1971 — «Каўбоі»
- 1976 — «Самы трапны»
[рэдагаваць] Прэміі й ўзнагароды
| Прэмія «Оскар» за лепшую мужчынскую ролю | |
|---|---|
|
Максыміліян Шэл (1961) · Грэгары Пэк (1962) · Сыднэй Пуацье (1963) · Рэкс Харысан (1964) · Лі Марвін (1965) · Пол Скофілд (1966) · Род Стайгер (1967) · Кліф Робэртсан (1968) · Джон Ўэйн (1969) · Джордж С. Скот (1970) · Джын Хэкмэн (1971) · Марлон Брандо (1972) · Джэк Леман (1973) · Арт Карці (1974) · Джэк Нікалсан (1975) · Пітэр Фінч (1976) · Рычард Дрэйфус (1977) · Джон Войт (1978) · Дасьцін Хофман (1979) · Робэрт Дэ Ніра (1980) Поўны сьпіс · (1928–1940) · (1941–1960) · (1961–1980) · (1981–2000) · (2001—цяперашні час) |
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Джон Ўэйн — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
