Джон Лок (Згубленыя)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Джон Лок
John Locke
LockeLost.jpg
Тэры О'Кўін у ролі Джона Лока
Першае зьяўленьне на экране Пілот: Частка 1
Цэнтральныя
эпізоды
Шпацыр
Deus Ex Machina
Арыентацыя
Зачынены
Далейшыя ўказаньні
Чалавек з Талахасі
Брыг
Ліхаманка ў халупе
Жыцьцё і сьмерць Джэрэма Бэнтама
Замена
Кандыдат
Апошняе зьяўленьне на экране Канец
Сэзоны 1, 2, 3, 4, 5, 6
Інфармацыя
Узрост 48 (1-3 сэзон), 51 (4-5 сэзон)
Паходжаньне Сьцяг ЗША Тусьцін, Каліфорнія
Прафэсыя Старэйшы рэгіянальны інспэктар абгортачнай кампаініі
Актор Тэры О'Кўін

Джонатан «Джон» Лок (па-ангельску: Johnathan "John" Locke) — пэрсанаж амэрыканскага тэлесэрыялу «Згубленыя». Адзіны з выжылых людзей зь сярэдняй часткі самалёту рэйсу 815.

У першым сэзоне, Лок прадстаўлены як таямнічая, інтэлектуальная і мужная характарам асоба, прыстасаваная да жыцьця ў дзікай прыродзе, і схільная да паляваньня і сачэньня. Ён верыць у містычнасьць і духоўнасьць падзеяў, што адбываюцца на высьпе. «Цуд» які адбываецца зь ім пасьля краху авіярэйсу 815 доўгі час займае дамінуючыя пазыцыі ў яго характары і шмат у чым прадвызначае яго адносіны і ўзаемадзеяньні ў сэрыяле.