Джон О’Шы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Джон О’Шы
Джон О’Шы
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 30 красавіка 1981 (33 гады)
Ўотэрфард, Ірляндыя
Рост 191 см
Вага 88 кг
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Сандэрлэнд
Нумар 16
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1999—20011
2000
2001
2011—
Манчэстэр Юнайтэд
Борнмут
Антвэрпэн
Сандэрлэнд
256 (10)
10 (1)
14 (0)
63 (2)
Зборныя
2001— Ірляндыя 89 (1)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана па стане на
2 чэрвеня 2013.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана па стане на
8 чэрвеня 2013.

Джон Фрэнсіс О’Шы (па-ангельску: John Francis O'Shea, па-ірляндзку: Seán Ó Sé; 30 красавіка 1981, Ўотэрфард, Ірляндыя) — ірляндзкі футбаліст, які гуляе абаронцам за клюб «Сандэрлэнд» і нацыянальную зборную Ірляндыі. Здольны згуляць ня толькі на пазыцыі цэнтральнага ці ўскрайняга абаронцы, але й на пазыцыі апорнага паўабронцы.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Манчэстэр Юнайтэд»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Далучыўся да клюбу «Манчэстэр Юнайтэд» ва ўзросьце 17 гадоў. Дэбют у складзе каманды адбыўся 13 кастрычніка 1999 году ў матчы на Кубак Ангельшчыны супраць клюбу «Астан Віла», які скончыўся паразай «чырвоных д’яблаў» зь лікам 0:3[1]. 2000 год правёў у арэндзе ў клюбе «Борнмут», а на наступны год зьехаў гуляць у кантынэнтальную Эўропу, правёўшы некаторы час у складзе бэльгійскага клюбу «Антвэрпэн».

Вярнуўшыся дамоў цягам сэзону 2002—2003 гадоў стаў асноўным гульцом «Манчэстэр Юнайтэд», дэманструючы рознабаковую гульню на ўсіх пазыцыях абароны, а таксама на пазыцыі цэнтральнага паўабаронцы. Паводле выніках сэзону Джон стаў чэмпіёнам Ангельшчыны. У сэзоне 2003—2004 гадоў Рыё Фэрдынанд не гуляў паўгады з-за дыскваліфікацый, атрыманай пасьля пропуску тэсту на допінг[2]. О’Шы замяніў Фэрдынанда ў цэнтры абароны й дапамог «Манчэстэру» выйсьці ў фінал Кубка Ангельшчыны, у якім манкуніянцы абгулялі «Мілўол» зь лікам 3:0.

О’Шы дэманстраваў стабільную гульнявую форму ў сэзоне 2004—2005 гадоў. У той час зьявіліся чуткі аб магчымым сыходзе ірляндца з «Манчэстэра» ў «Лівэрпул» або «Ньюкасл Юнайтэд», аднак гэтага не адбылося. 4 лютага 2007 году, падчас матчу ангельскай Прэм’ер-лігі супраць «Тотэнгэму», Джон замяніў ў браме Эдвіна ван дэр Сара, які зламаў нос падчас адбору мяча, бо да таго моманту клюбам былі выкарыстаныя ўсе тры замены[3].

«Сандэрлэнд»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

7 ліпеня 2011 году Джон О’Шы афіцыйна стаў гульцом «Сандэрлэнда». 30-гадовы ірляндзец падпісаў кантракт на чатыры гады[4]. 27 жніўня О’Шы правёў першы матч за новы клюб, а 29 сьнежня 2012 году Джон упершыню забіў у складзе каманды, што, аднак, не зьберагло «чорных катоў» ад паразы ў матчы супраць «Тотэнгэму»[5].

Міжнародныя выступы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

О’Шы дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Ірляндыі 15 жніўня 2001 году, калі ён выйшаў на замену на 84 хвіліне ў хатнім матчы супраць зборнай Харватыі. Ягоны дэбют скончыўся расчараваньнем, бо на Джон харвацкя гульцы зарабілі пэнальці ў кампэнсаваны час, што прывяло ў да голу ў браму Ірляндыі, і выніку гульні 2:2. 19 жніўня 2003 году, О’Шы забіў свой першы гол за нацыянальную каманду й прынес сваёй зборнай перамогу над зборнай Аўстраліяй зь лікам 2:1[6].

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Манчэстэр Юнайтэд:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Джон О’Шысховішча мультымэдыйных матэрыялаў