Джорджыё Б’яндрата

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Джорджыё Б’яндрата
Giorgio Biandrata
Род дзейнасьці лекар, тэоляг, пратэстанцкі дзяяч
Дата нараджэньня каля 1515
Месца нараджэньня Салюцца
Дата сьмерці 5 траўня 1588
Месца сьмерці Гюлафэхэрвар
Месца вучобы
Занятак лекар
Навуковая сфэра лекар

Джорджыё Б’яндрата (па-італьянску: Giorgio Biandrata; каля 1515, Салюцца5 траўня 1588, Гюлафэхэрвар) — італьянскі лекар, тэоляг, дзяяч Рэфармацыі ў Польшчы й Вялікім княстве Літоўскім.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Джорджыё працаваў у Кракаве, дзе быў лекарам каралевы Боны ў 15401544 гадох. У 1556 годзе пераехаў у Жэнэву, дзе стаў прыхільнікам кальвінізму. Ужо праз два гады ён быў вымушаны пакінуць горад з-за антытрынітарскіх поглядаў, вярнуўся ў Рэч Паспалітую ў 1558 годзе, дзе актыўна ўключыўся ў дзейнасьць рэфарматарскага руху і ў 1560 годзе быў абраны кіраўніком царквы ў Малой Польшчы.

Джорджыё быў адным з галоўных прыхільнікаў антытрынітарыянізму ў Рэчы Паспалітай, і, такім чынам, быў у канфлікце з Жанам Кальвінам, які пісаў да польскіх кальвіністаў лісты, папярэджваючы іх аб дзейнасьці Б’яндраты. У выніку канфлікту зь мясцовымі рэфарматарамі, Б’яндрата пачаў шукаць заступнікаў і знайшоў падтрымку ў літоўскага князя Мікалая Радзівіла Чорнага і Яна Кішкі, зь якімі стварыў моцную фракцыю літоўскіх антытрынітарыяў (арыянаў).

У 1563 годзе Джорджыё адправіўся ў Трансыльванію, дзе працаваў лекарам і дарадцам Яна Жыгімонта Запольі. З 1571 году працаваў на Стэфана Баторыя й зрабіў для яго шэраг важных задачаў, у тым ліку спрыяў ягонаму выбраньню на пасаду польскага караля ў 1575 годзе.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Gmiterek H., Bracia czescy a kalwini w Rzeczypospolitej połowa XVI – połowa XVII wieku, Lublin 1987
  • Tazbir J., Reformacja w Polsce. Szkice o ludziach i doktrynie, Warszawa 1993

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]