Джордж Гарпур Кру

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Сэр Джордж Гарпур Кру (па-ангельску: Sir George Harpur Crewe; 1 лютага 1795 — 1 студзеня 1844) — ангельскі палітык, які прадстаўляў выбарную акругу паўднёвага Дэрбішыру.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Абацтва Колк (анг. Calke Abbey) — сядзіба сям'і Гарпураў

Гарпур Кру быў старэйшым сынам сэра Гэнры Гарпура і яго жонкі Эн Гокінс, дачкі Ісака Гокінса. Ягоны бацька атрымаў тытул і герб Кру ўласнаручным подпісам манарха ў 1808 годзе.

Гарпур Кру навучаўся ў Рагбі скул. Стаў пераемнікам свайго бацькі, які памёр 7 лютага 1818 году ў выніку падзеньня з лавы сваёй брычкі[1]. Ува ўзросьце 24 гадоў атрымаў у спадчыну тытул баранэта, сямейны маёнтак у абацтве Колк і шырокія ўладаньні ў Дэрбішыры, Стрэтфардшыры і Лестэршыры[2] .

Гарпур Кру быў прызначаны шэрыфам графства Дэрбішыр у 1821 годзе і першым яго дзеяньнем стала спроба пакласьці канец Assize Ball. Пасьля некалькіх год клопату пра свае маёнткі ў 1835 годзе яго пераканалі стаць чальцом парлямэнту ад Паўднёвага Дэрбішыру, але ў 1837 годзе быў вернуты назад. Яго здароўе было заўсёды кволым і ён сыйшоў на пэнсію ў 1841 годзе.

Гарпур Кру быў выбітным філянтропам зь цьвёрдымі хрысьціянскімі прынцыпамі і лічыўся «занадта добрасумленным для чальца парлямэнту»[3]. Сям’я Гарпура Кру складалася зь відных калекцыянэраў: сэр Джордж зьбіраў карціны, пудзілы птушкаў і жывёлаў[4]. Гарпэр Кру стаў прэзыдэнтам «Гарадзкога і графскага музэю і прыродазнаўчага таварыства Дэрбі» ў 1836 годзе. Гэтая арганізацыя пазьней стала Музэем і мастацкай галерэяй Дэрбі[5].

Памёр у сябе дома ў абацтве Колк.

Гарпур Кру ажаніўся ў 1819 годзе з Джэйн Ўітэйкер, дачкой вікарыя Томаса Ўітэйкера. Яны мелі шэсьць дзяцей, і яго спадчына адыйшла ягонаму сыну сэру Джону Гарпуру Кру, 9-му баранэту.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Maurice Weaver He's a lumberjack and he's OK now, Daily Telegraph Friday 7 May 1999
  2. ^ Annual Register 1845
  3. ^ Gentleman's Magazine 1844
  4. ^ The Birmingham Post (England), August 14, 2004
  5. ^ Newsletter of the Geological Curators Club, Vol 1, No. 8, 1976. Retrieved 26 February 2011.