Джордж Гэрбэрт
| Джордж Гэрбэрт | |
| George Herbert | |
Джордж Гэрбэрт, рыціна Робэрта Ўайта 1674
|
|
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | 3 красавіка 1593 Мантгомэры, Ўэльс |
| Памёр | 1 сакавіка 1633 Бэмэртан, Ўілтшыр |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | паэт, аратар, сьвятар |
| Напрамак | мэтафізычная паэзія |
| Жанр | барока |
| Мовы | ангельская, грэцкая, лацінская |
Джордж Гэрбэрт (па-ангельску: George Herbert, 3 красавіка 1593, Мантгомэры, Ўэльс — 1 сакавіка 1633, Бэмэртан, Ўілтшыр) — выбітны ангельскі паэт-мэтафізык, аўтар духоўнае лірыкі, англіканскі сьвятар.
Зьмест |
Жыцьцяпіс [рэдагаваць]
Нарадзіўся ў багатай арыстакратычнай сям’і. Маці Магдалена была сяброўкай і апякункай Джона Дона, старэйшы брат Эдвард — буйным паэтам і філёзафам-дэістам. Бацька памёр, калі Джорджу было тры гады, пакінуўшы ўдаву зь дзесяцьцю дзецьмі[1].
Джордж навучаўся ў Вэстмінстарскай школе, пасьля ў кембрыдзкім Коледжы Тройцы (1609—1613). З 1618 выкладаў рыторыку ў Кембрыдзкім унівэрсытэце, у 1620—1628 быў грамадзкім аратарам унівэрсытэту. З 1624 — дэпутат парлямэнту. Ягонай кар’ерай апекаваўся Якаў I, пакуль не памёр. У 1627 памерла маці Гэрбэрта.
У 1630 Гэрбэрт стаў вясковым сьвятаром у парафіі Бэмэртану, за 75 міляў ад Лёндану, дзе правёў рэшту жыцьця. У 1633 скончыў кнігу вершаў «Храм». Ужо цяжка хворы, склаў таксама практычнае кіраўніцтва для сьвятароў. Памёр ад сухотаў, адпісаўшы рукапіс кнігі Храм Нікаласу Фэрэру, заснавальніку англіканскай рэлігійнай грамады ў Літл Гідынгу (Хантынгданшыр). Пасьля ягонай сьмерці кніга вытрымала 8 выданьняў.
Гэрбэрт пісаў таксама вершы на грэцкай і лацінскай мовах.
Памяць [рэдагаваць]
Залічаны да ліку сьвятых англіканскае царквы, дзень памяці адзначаецца 27 лютага. Эвангельская лютаранская царква ў Амэрыцы адзначае ягоны дзень згодна з Календаром сьвятых 1 сакавіка.
Крыніцы і заўвагі [рэдагаваць]
- ^ Amy M. Charles. A Life of George Herbert. — Cornell University Press, 1977. — С. 28.
Літаратура [рэдагаваць]
- Английская лирика первой половины XVII века / Под ред. А. Н. Горбунова. М.: Издательство Московского ун-та, 1989.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Джордж Гэрбэрт — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Ангельскі Вікіцытатнік зьмяшчае збор цытатаў, датычных тэмы гэтага артыкула: |
| Ангельская ВікіКрыніца зьмяшчае арыгінальныя матэрыялы, датычныя тэмы гэтага артыкула: |