Джордж Рэйд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Джордж Рэйд

Джордж Г’юстан Рэйд (25 лютага 1845, Джонстан, Рэнфрушыр, Шатляндыя — 12 ліпеня 1918, Лёндан, Ангельшчына) — аўстралійскі палітык, чацьвёрты прэм’ер-міністар краіны.

Палітычная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1880 годзе пачалася палітычная кар’ера Джорджа Рэйда. У 1880—1884 і затым у 1885—1899 гадах ён быў чальцом заканадаўчага сходу Новага Паўднёвага Ўэйлза, прадстаўляючы ўсходні Сыднэй. За гэты час ён на працягу году быў Minister for Public Instruction, але часьцей выступаў на баку апазыцыі, бо быў прыхільнікам свабоднага гандлю. У 1894 годзе ён узначаліў прыхільнікаў свабоднага гандлю і перамог на выбарах, стаўшы на наступныя пяць гадоў прэм’ер-міністрам рэгіёну.

У 1901 годзе ён з лёгкасьцю выйграў выбары ў першы заканадаўчы сход краіны ад усходняга Сыднэю. Прадстаўляючы групу свабоднага гандлю, ён стаў першым афіцыйным лідэрам апазыцыі, якім і быў да 1904 году. 18 жніўня 1904 г. пасьля адстаўкі мінарытарнага ўрада Крыса Ўотсана яго пост заняў Джордж Рэйд. Ён прабыў прэм’ер-міністрам 10 месяцаў і 17 дзён, а 5 ліпеня 1905 прыйшоў да высновы аб страце падтрымкі з боку пратэкцыяністаў і сышоў з пасады. За час яго працы было прынята 9 актаў, самым значным зь якіх зьяўляецца Conciliation and Arbitration Act 1904.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Джордж Рэйдсховішча мультымэдыйных матэрыялаў