Джуд Лоў
| Джуд Лоў | |
| Jude Law | |
| Імя пры нараджэньні | Дэйвід Джуд Гэйўарт Лоў |
|---|---|
| Дата нараджэньня | 29 сьнежня 1972 (40 гадоў) |
| Месца нараджэньня | |
| Прафэсія | актор |
| Кар’ера | 1986 — цяпер |
| Узнагароды | BAFTA (1999) |
| IMDb | ID 0289142 |
Дэйвід Джуд Гэйўарт Лоў (па-ангельску: David Jude Heyworth Law; 29 сьнежня 1972, Лёндан, Вялікабрытанія) — ангельскі актор, вядомы па фільмах «Таленавіты містэр Рыплі» (1999, прэмія BAFTA за лепшую мужчынскую ролю другога пляну), «Зімная гара» (2003, намінацыя на «Оскар» і «Залаты глёбус»), «Блізкасьць» (2004).
Джуд Лоў і Беларусь[рэдагаваць]
Падчас паказу ў Лёндане ў сьнежні 2010 году спэктакляў беларускага «Свабоднага тэатру» — «Спасьцігаючы каханьне» і «Лічбы» — прыняў удзел у пастаноўках разам з Янам Макеленам і Сэмюэлем Ўэстам. Такім чынам артыстычная супольнасьць выказала салідарнасьць як са «Свабодным тэатрам», так і зь беларускім грамадзтвам[1].
18 сьнежня 2010 году Джуд Лоў празь відэа зьвярнуўся да беларусаў з заклікам[2], у якім падкрэсьліваў значнасьць свабоды слова і свабоды творчага выказваньня.
Крыніцы[рэдагаваць]
- ^ Джуд Лоў і Сіена Мілер сталі акцёрамі беларускага «Свабоднага тэатра» Салідарнасьць
- ^ Джуд Лоу: «Жыве Беларусь!» (видео) Салідарнасьць
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
Джуд Лоў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў