Джыгме Вангчук

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Джыгме Вангчук (1905 — 30 сакавіка 1952 г.) — другі кароль Бутана. 21 жніўня 1926 г. ён прыняў трон пасля свайго бацькі, першага караля (Уг'ен Вангчук).

Джыгме Вангчук быў старэйшым сынам свайго бацькі. Ён атрымаў добрую адукацыю, быў эрудзіраваным, чытаў ангельскую, індыйскую і будыйскую літаратуру.

Падчас яго кіраваньня Бутан працягваў знаходзіцца практычна ў поўнай ізаляцыі ад зьнешняга сьвету, абмяжоўваючыся вельмі беднымі адносінамі з Брытаніяй, а пасля набыцьця Індыяй незалежнасьці ў 1949 годзе — з Індыяй. Пасьля Бутанам кіраваў яго сын Джыгме Дорджы Вангчук.