Джым Гэнсан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Джым Гэнсан
Джым Гэнсан

Джэймс Мавуры Гэнсан (па-ангельску: James Maury Henson) (24 верасьня 193616 траўня 1990) — амэрыканскі й брытанскі лялечнік, рэжысэр і прадусар. Створца й сустворца сусьветна вядомых праектаў "Вуліца Сэзам" (Sesame Street), "Мапэт-шоў" (Muppet Show) , фільмаў "Лябірынт" (Labyrinth), "Цёмны крышталь" (Dark Crystal), дызайнер лялек для фільмаў "Бясконцая Гісторыя" (The NeverEnding Story), "Юныя мутанты чарапахі-ніндзі" (Teenage Mutant Ninja Turtles)

Зьмест

[рэдагаваць] Біяграфія

Нарадзіўся Гэнсан 24 верасьня 1936 году ў Ґрынвілі (Greenville) (штат Місысыпі, ЗША) у сям'і агранома Пола Рансама Гэнсана (Paul Ransom Henson) і яго жонкі Элізабэт Марсэлы (Elizabeth Marcella Henson). У 1954 годзе Гэнсан, яшчэ зьяўляючыся вучнем у школе, ідзе працаваць лялечнікам у тэлешоў "Сэм і сябры", дзе акрамя ўсяго знаёміцца з Джэйн Нэбэл (Jane Nebel), якая пазьней стане яго жонкай. У 1959 годзе Гэнсан са старога палітона сваёй маці стварае яшчарку Кэрміта, які праз колькі часу (ператварыўшыся па дарозе на жабку) будзе яго улюбёным пэрсанажам.

[рэдагаваць] Вуліца Сэзам

Вуліца Сэзам

Калі ў 1960 годзе шоў "Сэм і сябры" перастала існаваць, Гэнсан адправіўся ў вольнае плаваньне па разнастайных праектах па дарозе ствараючы свае знакамітыя лялькі-мапэтаў і набіраючы каманду паплечнікаў. У 1969 годзе каманду Гэнсана знаходзяць Джоана Ґанц Куні (Joan Ganz Cooney) й яе кампанія "Дзіцячая тэлевізійная майстэрня" (Children's Television Workshop), каб прапанаваць працу над забаўляльна-навучаючым тэлесерыялам "Вуліца Сэзам" (Sesame Street). Каманда Гэнсана займалася майстраваньнем й грой лялек (значная частка якіх была потым перанесеная ў "дарослы" праект Гэнсана "Мапэт-шоў"), а таксама анімацыяй.



[рэдагаваць] Мапэт-шоў

Праз колькі часу праца выключна для дзіцячай аўдыторыі пачынае надакучваць Гэнсану й у 1976 годзе пасьля доўгай барадзьбы ня тое, каб за існаваньне, але нават за нараджэньне, у сьвет выходзіць забаўляльная праґрама для дарослых "Мапэт-шоў", якая атрымоўвае ў спадчыну ад папярэдняга (а дакладней паралельнага) шоў значную частку персанажаў й абрастае ўласнымі.

[рэдагаваць] Кіно

Ячшэ да пачатку існаваньня "Мапэт-шоў" гэнсан са сваімі улюбёнымі лялькамі здымае колькі кінафільмаў, але ў 1979 яго канчаткова перастаюць задавольваць рамкі тэлешоў й ён здымае першы паўнаметражны фільм "Мапэт-Кіно" ( The Muppet Movie), а ў 1981 зачыняе шоў. Але каб канчаткова збавіцца ад уплыву "мапэтаў" у 1982 годзе Гэнсан з кампаніяй здымаюць фільм "Цёмны крышталь" (The Dark Crystal) у якім не дзейніче ані адзін пэрсанаж з "Мапэт-шоў" і "Вуліцы Сэзам", а праз год у 1983 запускае новае тэлешоў "Скала Фрэґляў" (Fraggle Rock). Але Гэнсан не кідае й сваіх старых "сяброў", у тым жа 1983 годзе выходзіць новая паўнамэтражная стужка з удзелам мапэтаў. Далей Гэнсан-лялечнік і Гэнсан-мапэтчык існуюць паралельна ў згодзе з сабой. У наступным 1984 годзе кампанія Гэнсана упершыню зрабіла лялькі пад чужы праект якім стала Бясконцая Гісторыя (The NeverEnding Story). У гэтыя часы Гэнсану пачынаюць дапамагаць дзеці: Ліза (Lisa Henson нар. 9 траўня 1960), Шэрыл (Cheryl Lee Henson нар. 1961), Браян (Brian Henson нар. 1963), Джон (John Henson нар. 1965) і Хізар (Heather Henson нар. 1970)

[рэдагаваць] Майстэрня Істотаў

Сваю ўласную лялечную майстэрню, якую ганарова назваў "Майстэрня Істотаў Джыма Гэнсана" (Jim Henson's Creature Shop) ён стварыў яшчэ ў 1979 годзе пад час здымак "Мапэт-кіно". Спачатку, гэта звольніла яго ад неабходнасьці зьвяртацца на бок дзеля выгатаваньня лялек, а потым пачало прыносіць грошы. Наступнай працай дзеля якой рабілі лялек майстры істотаў была таксама гэнсанаўскі фільм "Цёмны Крышталь". Пасьля таго як Гэнсан, кансальтаваў Джорджа Лукаса пад час стварэньня эпапеі "Зорныя войны", а потым у супольніцтве з ім зьням "Лябірынт" да Гэнсана сталі зьвяртацца іншыя кампаніі й рэжысёры й ён пачаў працаваць і на іншых. З цягам часу Майстэрня наладзіла вытворчасьць ня толькі звычайных лялек, але й робатаў-аніматронаў, а пазьней - камп'ютэрнае графікі.

[рэдагаваць] Спадчына Гэнсана

Акрамя "Майстэрні Істотаў" ды сваёй творчай спадчыны Гэнсан пакінуў нашчадкай Кампанію (Jim Henson Company), чатка акцыяў якой належыць кампаніі Уолта Дыснэя, але кіруюць ёй яго дзеці Браян (Brian Henson) і Ліза (Lisa Henson). Фонд свайго імя (Jim Henson Foundation), які займаецца падтрымкай таленавітых лялечнікаў ды развіццём лялечнае камедыі ў ЗША, кіруе фондам сярэдняя дачка Гэнсана Шэрыл (Cheryl Henson).

[рэдагаваць] Спасылкі

Спадчына Джыма Гэнсана (па-ангельску)

Гэнсан у Мапэт Вікіпедыі (па-ангельску)

Майстэрня Істотаў Джыма Гэнсана (па-ангельску)

Фонд Джыма Гэнсана (па-ангельску)

Кампанія Джыма Гэнсана (па-ангельску)

Джым Гэнсан у "Энцыкляпедыі кіно" (па-расейску)

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

 Джым Гэнсансховішча мультымэдыйных матэрыялаў


Dominick

Асабістыя прылады