Джэдаізм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Джэдаізм — рэлігія, заснаваная на фантастычнай кінаэпапеі Джорджа Лукаса «Зорныя войны».

Гісторыя ўзьнікненьня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Маладая рэлігія джэдаізм паўстала на аснове фантастычнай кінаэпапеі Джорджа Лукаса «Зорныя войны». Станоўчымі героямі культавага фільма зьяўляюцца рыцары ордэна Джэдай, надзеленыя нейкай Сілай, якая робіць іх непераможнымі байцамі. Высакародным рыцарам процістаяць не меней магутныя сытхі, якія валодаюць цёмным бокам Сілы. Высьвятляючы адносіны адзін з другім, носьбіты дабра і зла, узброеныя сьветлавымі мячамі, адначасова прымаюць удзел у міжпланетных касьмічных канфліктах.

Сюжэт, багата закрашаны якаснымі спэцэфектамі, аказаў настолькі моцны ўплыў на розумы шматлікіх фанатаў «Зорных войнаў», што падчас перапісу насельніцтва ў Брытаніі, Аўстраліі і ў Новай Зэляндыі значная колькасьць рэспандэнтаў нечакана для ўладаў вызначылі сваю рэлігію як «джэдаізм».

Прыхільнікі новай рэлігіі з самога пачатку ўзяліся за актыўную прапагандысцкую працу. Так, яшчэ ў 2000 годзе шматлікія карыстачы Інтэрнэта атрымалі электронны ліст ад ананімных аўтараў. У пасланьні гаварылася, што калі падчас будучага ў Вялікабрытаніі перапісу насельніцтва як мінімум 10 тысяч чалавек вызначыць сваё веравызнаньне як «джэдаізм», то ўлады будуць змушаныя прызнаць новую рэлігію афіцыйна.

Агітацыя не прайшла дарма: дзесяцітысячны бар’ер быў пераадолены ў разы — і брытанскае Міністэрства юстыцыі адразу пасьля вывучэньня папярэдніх вынікаў перапісу зарэгістравалі новую рэлігію як «Jedi Knight» — «Рыцары Джэдай». Маладой рэлігіі прысвоілі код 896. Клясыфікуюць брытанцы свае канфэсійныя групы па распаўсюджанасьці ў краіне. Для параўнаньня: паганцы тады апынуліся пад нумарам 897, атэісты — 898, а брытанцы, якія не паказалі ў перапісных лістах наогул ніякай рэлігіі, — 899.

Неўзабаве, зрэшты, парадкавы нумар джэдаістаў у брытанскім клясыфікатары зьмяніўся. У лютым 2003 году былі падведзеныя канчатковыя падрахункі перапісу, у выніку якіх выявілася, што прыхільнікаў новай рэлігіі ў Вялікабрытаніі нават больш, чым будыстаў або юдэяў. Паводле ўдакладненых дадзеных, тамака пражывае 390 тысяч джэдаістаў[1]. Зь іх 80 адсоткаў складаюць асобы маладзей 23-гадовага веку.

У Аўстраліі прыхільнікамі джэдаізма абвясьцілі сябе больш за 70 тысяч людзей у перапісу 2001 году. Аднак Аўстралійскае Статыстычнае Бюро заявіла, што любыя адказы на пытаньні аб веравызнаньні, якія былі вызначаныя як джэдаізм, павінны быць клясыфікаваныя як «не змаглі адказаць»[2]. Статыстычнае бюро таксама заклікала насельніцтва паставіцца больш сур’ёзна да апытаньня і ўлічваць сацыяльныя наступствы непраўдзівых дадзеных у перапісы. Асьцярогі адносна фальсыфікацыі дадзеных перапісу прымусілі ўрад у 2006 годзе ўвесьці штрафы за сьвядома непраўдзівую інфармацыю ў афіцыйным перапісе.

У Новай Зэляндыі звыш 53 тыс. людзей паказалі сваю прыналежнасьць да джэдаізму. Новая Зэляндыя мае найбольшую ў сьвеце колькасьць перапісаных джэдаістаў на душу насельніцтва — 1.5% ад усёй колькасьці насельніцтва. Статыстыкі запісалі адказы джэдаістаў як «Адказ зразумелы, але не палічаны». Аднак, калі бы іх палічылі, гэта была бы другая найбольшая рэлігія ў Новай Зэляндыі. Адсоткі адказаў адносна веравызнаньня ў краіне былі наступнымі:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]