Джэйк Гардынэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Джэйк Гардынэр
Jake Gardiner 2012-03-07.JPG
Рост 188 см
Вага 88 кг
Пазыцыя абаронца
Кідок левы
Дата нараджэньня 4 ліпеня 1990 (24 гады)
Месца нараджэньня Мінэапаліс, Мінэсота, ЗША
Клюб Таронта Мэйпл Ліфс
Выступаў за Таронта Марліс
Нацыянальная зборная Мужчынская зборная ЗША па хакеі ЗША
Драфт НХЛ 17, 2008
Анагайм Дакс
Гульнявая кар’ера 2011 — цяпер

Джэйк Гардынэр (нар. 4 ліпеня 1990, Мінэапаліс, Мінэсота, ЗША) — амэрыканскі хакеіст, абаронца канадзкага клюбу «Таронта Мэйпл Ліфс», які гуляе ў НХЛ.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гардынэр быў задрафтаваны клюбам «Анагайм Дакс» пад агульным нумарам 17 у 2008 годзе. Пасьля гэтага выступаў за каманду ўнівэрсытэту Вісконсіна. 9 лютага 2011 году быў абменяны «Таронта» разам з Джофры Лупулам на Франсуа Башэмэна[1]. 15 сакавіка 2011 году падпісаў з клюбам кантракт пачаткоўца[2].

Сэзон 2011—2012 гадоў Джэйк пачаў у складзе «Таронта» і забіў свой першы гол у НХЛ 24 студзеня 2012 году ў матчы супраць «Нью-Ёрк Айлэндэрз»[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Джэйк Гардынэрсховішча мультымэдыйных матэрыялаў