Джэймз Маклін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Джэймз Маклін
Джэймз Маклін
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 22 красавіка 1989 (24 гады)
Дэры, Паўночная Ірляндыя
Рост 180 см
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Сандэрлэнд
Нумар 8
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2008—2011
2011—
Дэры Сіці
Сандэрлэнд
73 (18)
23 (5)
Нацыянальная зборная
2012— Ірляндыя 2 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі,  адкарэктавана па стане на
13 траўня 2012.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана па стане на
26 траўня 2012.

Джэймз Маклін (па-ангельску: James McClean; 22 красавіка 1989, Дэры, Паўночная Ірляндыя) — ірляндзкі футбаліст, паўабаронца ангельскага клюба «Сандэрлэнд» і нацыянальнай зборнай Ірляндыі. Раней выступаў за моладзевую зборную Паўночнай Ірляндыі, аднак абвесьціў аб сваім жаданьні выступаць за нацыянальную зборную Ірляндыі.

Зьмест

Кар’ера[рэдагаваць]

«Дэры Сіці»[рэдагаваць]

Джэймз пачаў кар’еру ў клюбе свайго роднага года Дэры, «Дэры Сіці»[1]. Галоўны трэнэр «Дэры Сіці» Стывэн Кені назваў маладога футбаліста «шматабяцальным талентам на пэрспэктыву»[2].

«Сандэрлэнд»[рэдагаваць]

9 жніўня 2011 года Маклін перайшоў у ангельскі «Сандэрлэнд» за 350 тысячаў фунтаў стэрлінгаў, падпісаўшы з клюбам трохгадовы кантракт[3]. Пасьля падпісаньня кантракта з гульцом, Стыў Брус заявіў, што «гэта набыцьцё на будучыню»[4], а таксама намякнуў, што да калядаў футбаліст будзе выступаць за рэзэрвовы склад. Маклін добра сябе праявіў у матчах рэзэрвістаў, у прыватнасьці, забіўшы гол у матчы з «Ньюкаслам», пасьля чаго быў уключаны ў заяўку асноўнага складу каманды. 11 сьнежня ён дэбютаваў за асноўны склад «чорных катоў» у матчы супраць «Блэкбэрн Ровэрз», у якім «Сандэрлэнд» атрымаў перамогу зь лікам 2:1[5]. 3 студзеня 2012 году забіў свой ​​першы гол у Прэм’ер-лізе ў матчы супраць «Ўіган Атлетык».

Міжнародная кар’ера[рэдагаваць]

Джэймз згуляў 7 матчаў за моладзевую зборную Паўночнай Ірляндыі. 26 ліпеня 2011 году ён быў выкліканы ў асноўную зборную Паўночнай Ірляндыі[6], аднак МакКлін адмовіўся ад прапановы згуляць за Паўночную Ірляндыю, заявіўшы, што аддае перавагу выступаць за зборную Ірляндыі[7]. 29 лютага 2012 году дэбютаваў за зборную Ірляндыі ў матчы супраць зборнай Чэхіі.

Крыніцы[рэдагаваць]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]

Commons-logo.svg  Джэймз Маклінсховішча мультымэдыйных матэрыялаў