Джэймз Мэйс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Джэймз Мэйс

Джэймз Мэйс, вядомы звычайна як Джэм Мэйс або «Джыпсі» Мэйс (анг. Jem 'Gypsy' Mace, 8 красавіка 1831, Бістан, Норфалк, Вялікабрытанія — 30 лістапада 1910, Дарэм, графства Дарэм, Вялікабрытанія) — брытанскі баксэр. Мэйс быў вядомы сваёй асаблівай манерай весьці бой, які суправаджаўся імгненнымі выпадамі і лёгкімі пераходамі ў абарону. Мэйс — апошні баксэр, які выйграў ангельскі чэмпіянат па боксе ў цяжкай вазе паводле Лёнданскіх правілаў.