Джэймз Мёрсэр Лэнгстан Х’юз
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Джэймз Мёрсэр Лэнгстан Х'юз (па-ангельску: James Mercer Langston Hughes; 1 лютага 1902, Джоплін, Місуры, ЗША — 22 траўня 1967, Нью-Ёрк, ЗША) — амэрыканскі паэт, празаік, драматург і калумніст. Х’юз вядомы як адзін з вядучых і ўплывовых пісьменьнікаў культурнага руху «Гарлемскага рэнэсансу» і першаадкрывальнік «джазавай паэзіі».
Х’юз пакінуў надзвычай багатую спадчыну ў самых розных жанрах: паэзія, раман, аўтабіяграфічная проза, апавяданьні, п’есы. Ён супрацоўнічаў з газэтамі, часта публікуючы там сэрыі сатырычных нарысаў, у якіх галоўнай дзеючай асобай зьяўляецца чарнаскуры гараджанін Сымпл (па-ангельску: Simple).
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Джэймз Мёрсэр Лэнгстан Х’юз — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула пра пісьменьніка альбо пісьменьніцу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |