Джэймз Мілнэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Джэймз Мілнэр
Джэймз Мілнэр
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 4 студзеня 1986
Лідс, Ангельшчына
Рост 176 см
Вага 70 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Манчэстэр Сіці
Нумар 7
Моладзевыя клюбы
1996—2002 Лідс Юнайтэд
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2002—2004
2003
2004—2008
2005—2006
2008—2010
2010—
Лідс Юнайтэд
Сўіндан Таўн (арэнда)
Ньюкасл Юнайтэд
Астан Віла (арэнда)
Астан Віла
Манчэстэр Сіці
48 (5)
6 (2)
94 (6)
27 (1)
73 (11)
52 (3)
Нацыянальная зборная
2009— Ангельшчына 23 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі,  адкарэктавана па стане на
4 студзеня 2012.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана па стане на
15 лістапада 2011.

Джэймз Піліп Мілнэр (па-ангельску: James Philip Milner; нарадзіўся 4 студзеня 1986 году ў Лідсе) — ангельскі футбаліст, паўабаронца клюба «Манчэстэр Сіці» і нацыянальнай зборнай Ангельшчыны.

[рэдагаваць] Кар’ера

Да таго як трапіць у стан бірмінгэмскай каманды гуляў за клюбы «Лідс Юнайтэд», «Сўіндан Таўн» і «Ньюкасл Юнайтэд». Пад час дзяцінства Джэймз гуляў за каманду сваёй школы, а потым за аматарскія клюбы Раўдону й Горсфарту. У 1996 годзе маладым хлапцом прымыкае да юнацкай акадэміі «Лідса Юнайтэд», клюбу за які хваляваўся з малых часоў. У 2002 дэбютуе ў «Прэм’ер-Лізе» ва ўзросьце 16 гадоў, выйшаўшы на зьмену падчас гульні з «Ўэст Гэмам Юнайтэд».

У наступным годзе Джэймз быў адпраўлены ў арэнду ў «Сўіндан Таўн», каб набрацца вопыту выступленьня за першую каманду. Наступным клюбам футбаліста быў «Ньюкасл Юнайтэд», за які Мілнэр правёў каля 100 матчаў. Але пасьля вылету каманды з Прэм’ер-Лігі неўзабаве апынуўся ў «Астан Віле», за якую ўжо гуляў падчас сэзону 2005—2006 гадоў, знаходзячыся ў арэндзе.

Пачынаючы з 16 гадоў Джэймз стала вызываецца ў склад зборных Ангельшчыны розных узростаў. Мае рэкорд па выступленьнях за зборную Ангельшчыны U-21, адгуляўшы за гэтую каманду 46 гульняў. Дэбютаваў за нацыянальную каманду ў жніўні 2009 падчас матча супраць зборнай Нідэрляндаў.

[рэдагаваць] Дасягненьні

Сьцяг Ангельшчыны Манчэстэр Сіці:

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Джэймз Мілнэрсховішча мультымэдыйных матэрыялаў


Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах