Джэйн Адамз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Джэйн Адамз

Джэйн Адамз (па-ангельску: Jane Addams; 6 верасьня 1860, Сэдарвіль, Іліной — 21 траўня 1935, Чыкага) — амэрыканскі сацыёляг і філёзаф, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру (1931) разам зь Нікаласам Мюрэем Батлерам. Вучылася ў Рокфардзкай жаночай сэмінарыі. Разам зь сяброўкай Э. Стар арганізавала ў Чыкага дзіцячыя ясьлі, бібліятэку, гімнастычную залю, пераплётныя майстэрні, камунальную кухню, мастацкую студыю, музэй працы, пансыён для маладых работніцаў і іншае. Прэзыдэнт Міжнароднай жаночай лігі за мір і свабоду (1919—1929).

Асноўныя творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Дэмакратыя і сацыяльная этыка» (Democracy and social ethics, 1902);
  • «Новыя ідэалы сьвету» (New ideals of peace, 1907).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Джэйн Адамзсховішча мультымэдыйных матэрыялаў