Джэк Ўілшэр
| Джэк Ўілшэр | ||
Jack Andrew Wilshere |
||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 1 студзеня 1992 Стывэнэйдж, Ангельшчына |
|
| Рост | 173 см | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Арсэнал Лёндан | |
| Нумар | 19 | |
| Моладзевыя клюбы | ||
| 2001—2008 | Арсэнал Лёндан | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2008— 2009—2010 |
Арсэнал Лёндан → Болтан Ўандэрэрз (арэнда) |
38 (1) 14 (1) |
| Нацыянальная зборная | ||
| 2006—2007 2007—2009 2009— 2010— |
Ангельшчына (да 16) Ангельшчына (да 17) Ангельшчына (да 19) Ангельшчына |
2 (0) 10 (1) 1 (0) 5 (0) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
||
Джэк Ўілшэр (па-ангельску: Jack Wilshere; нарадзіўся 1 студзеня 1992) — ангельскі футбаліст, гулец лёнданскага «Арсэналу». Атакуючы паўабаронца.
Зьмест |
Пачатак [рэдагаваць]
Джэк Эндру Ўілшэр пачынаў свой шлях у акадэміі «Арсэналу». Ён вылучаўся сярод аднагодкаў вялікай хуткасьцю, філіграннай тэхнікай, пастаўленым ударам. Магчыма Ўілшэр не зайграў бы на такім узроўні, калі б яго трэнэрам ня быў Арсэн Вэнгэр. Францускі трэнэр умее шукаць таленты ў самым раньнім узросьце. У адзін з прыездаў на гульню моладзёвай каманды Вэнгэр убачыў выдатную гульню левага вінгэра, і прымеціў яго. Па хуткім часе галоўны трэнэр «Арсэналу» зразумеў, што хлопца трэба перакладаць у аснову, і Джэк быў да гэтага гатоў.
Дэбют [рэдагаваць]
Перад сэзонам 2008/2009 у заяўцы «Арсэналу» зьявіўся 16-гадовы паўабаронца. Яго дэбют адбыўся 13 верасьня ў матчы супраць «Блэкбэрну», Ўілшэр выйшаў на замену на 84 хвіліне. На той момант футбалісту было ўсяго толькі 16 гадоў 256 дзён. Джэк стаў самым маладым дэбютантам «Арсэналу» ў АПЛ, пабіўшы рэкорд Фабрэгаса. 23 верасьня Ўілшэр забіў свой першы гол за «Арсэнал» у браму «Шэфілд Юнайтэд» (6:0) у Кубку Лігі. Але гэта зьяўленьне стала адзіным для Джэка ў Прэм’ер-лізе ў гэтым сэзоне. У той жа час Ўілшэр добра выявіў сябе ў Кубку Лігі, дзе «Арсэнал» атрымаў пераканаўчыя перамогі над «Шэфілд Юнайтэд» (6:0) і «Ўіганам» (3:0).
Пазьней Ўілшэру атрымалася трохі пагуляць у Лізе чэмпіёнаў, выходзячы на замену ў матчах з «Дынама Кіеў» і «Порту».
5 студзеня 2009 году Ўілшэр падпісаў свой першы прафэсійны кантракт з «Арсэналам». У гэты час ён перастаў зьяўляцца ў складзе першай каманды, выступаючы галоўным чынам за рэзэрв і моладзевую каманду. З апошнімі Ўілшэр дамогся перамогі ў моладзевым Кубку Англіі, паказаўшы цудоўную гульню ў двух фіналах супраць «Лівэрпулю». Легендарны гулец «Арсэналу» Лаям Брэйдзі ахарактарызаваў Джэка, як гульцы валодаючага «адмысловым талентам», і выказаў меркаваньне, што пройдзе трохі часу, перш чым юны гулец стане гульцом асновы.
2 ліпеня 2009 Ўілшэр падпісаў новы доўгатэрміновы кантракт.
Падчас перадсэзоннай падрыхтоўкі 2009 году Ўілшэр ізноў прымусіў казаць пра сябе. У абодвух матчах «Кубка Эміратаў», перамогу ў якім атрымаў «Арсэнал», Джэк быў прызнаны «гульцом матчу».
Дасягненьні [рэдагаваць]
- Маладзёвы кубак Ангельшчыны 2009
- Маладзёвы чэмпіянат Ангельшчыны 2009
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
|
|
|---|
|
1 Шчэнсны · 2 Дыябі · 3 Санья · 4 Мэртэзакер · 5 Вэрмален · 5 Касэльні · 7 Росіцкі · 8 Артэта · 9 Падольскі · 19 Ўілшэр · 11 Андрэ Сантас · 13 Жыру · 14 Ўолкат · 15 Окслэйд-Чэмбэрлен · 16 Рэмсі · 18 Скілячы · 19 Касорля · 20 Джуру · 21 Фаб’янскі · 22 Какуле · 23 Аршавін · 24 Манонэ · 25 Джэнкінсан · 26 Фрымпонг · 27 Жэрвініё · 28 Гібз · 29 Шамах · Трэнэр: Вэнгэр |
Джэк Ўілшэр — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў