Джэк Кэруак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Джэк Кэруак

Джэк Кэ́руак (па-ангельску: Jack Kerouac; 12 сакавіка 1922 — 21 кастрычніка 1969) — амэрыканскі пісьменьнік, паэт, важнейшы прадстаўнік літаратуры «разьбітага пакаленьня».

Кэруак, які яшчэ пры жыцьці меў посьпех сярод чытачоў, але не карыстаўся асаблівай увагай крытыкаў, сёньня лічыцца адным з самых выбітных амэрыканскіх пісьменьнікаў. Яго спантанная мова натхняла такіх аўтараў, як Том Робінз, Рычард Бротыган, Гантэр Томпсан, Кен Кізі, Боб Дылан, яго называлі «каралём бітнікаў» і «бацькам гіпі».

Большую частку жыцьця Кэруак правёў альбо бадзяючыся па прасторах Амэрыкі, альбо дома ў сваёй маці. Сутыкаючыся з краінай, якая ўвесь час мянялася, Кэруак імкнуўся знайсьці ў ёй сваё месца, што ў нейкі момант прывяло яго да адмаўленьня каштоўнасьцяў пяцідзясятых. У яго творчасьці зьяўляецца жаданьне вырвацца на свабоду з сацыяльных шаблёнаў і знайсьці ў жыцьці сэнс. Пошукі прыводзілі яго то да экспэрымэнтаў з наркотыкамі (ён выкарыстоўваў у тым ліку псілацыбін, марыхуану і бэнзэдрын), то да асваеньня духоўных вучэньняў, такіх як будызм, то да падарожжаў па сьвеце. Яго кнігі часам называюць каталізатарам контркультуры 1960-х. Самыя вядомыя раманы Кэруака — «У дарозе» і «Валацугі Дхармы».

Галоўныя творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Джэк Кэруаксховішча мультымэдыйных матэрыялаў