Джэлал ад-Дзін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Джэлал ад-Дзін
Хан Залатой Арды
1411 — 1412
Папярэднік Тымур-хан
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1380(1380),
Памёр 1412(1412)
Бацька Тахтамыш

Джэлал ад-Дзін (тат. Cäläletdin; 13801412) — хан Залатой Арды у 14111412 гадах, адзін з сыноў Тахтамыша.[1]

Пасьля захопу ўлады ў Залатой Ардзе Едыгеем сыны Тахтамыша перайшлі на бок вялікага князя маскоўскага Васіля Дзьмітрыевіча, які жадаў выкарыстаць іх для адпору войску Едыгея. Патрабаваньні Едыгея выдаць сыноў Тахтамыша вялікі князь ігнараваў. Хутка Джэлал ад-Дзін з братамі паехаў у Літву да Вітаўта, які аказаў братам вялікую падтрымку. Крымска-татарская коньніца на чале з Джэлал ад-Дзінам прыняла ўдзел у Грунвальдзкай бітве, якая адбылася ў 1410 годзе.[2][3]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Bosworth, Clifford Edmund, The New Islamic Dynasties: A Chronological and Genealogical Manual, p. 252. Edinburgh University Press, 2004.  (анг.)
  2. ^ Победа Джелял-эд-Дина в Грюнвальской битве  (рас.)
  3. ^ Stephen R. Turnbull, Richard Hook. «Tannenberg 1410: Disaster for the Teutonic Knights», p.26  (анг.)