Джэрмэйн Дэфо

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Джэрмэйн Дэфо
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 7 кастрычніка 1982(1982-10-07)[1][2][3] (41 год)
Рост 171 см
Вага 65 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1999—2004
2000—2001
2004—2008
2008—2009
2009—2014
2014—2015
2015—2017
2017—2020
2019—2020
2020—2022
2022
Ўэст Гэм Юнайтэд
Борнмут (арэнда)
Тотэнгэм Готспур
Портсмут
Тотэнгэм Готспур
Таронта
Сандэрлэнд
Борнмут
Рэйнджарз (арэнда)
Рэйнджарз
Сандэрлэнд
93 (29)
29 (18)
139 (43)
31 (16)
137 (48)
19 (11)
87 (34)
28 (4)
37 (21)
17 (4)
7 (0)
Зборныя
2004—2017 Ангельшчына 57 (20)

Джэрмэйн Колін Дэфо (па-ангельску: Jermain Colin Defoe; нарадзіўся 7 кастрычніка 1982 году, Лёндан, Ангельшчына) — былы ангельскі футбаліст, нападнік. Мае на сваім рахунку матчы ў складзе нацыянальнай зборнай Ангельшчыны.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Джэрмэйн пачаў кар’еру ў клюбе «Чарлтан Атлетык» ва ўзросьце 14 гадоў. Адтуль, у 1999 годзе, Дэфо перайшоў у клюб «Ўэст Гэм Юнайтэд». Аднак там ён ня здолеў прабіцца ў аснову й быў аддадзены ў арэнду ў клюб «Борнмут». У 2000 годзе Дэфо дэбютаваў у складзе «Ўэст Гэма», а затым здолеў дамагчыся месца ў асноўным складзе каманды. У 2004 годзе Дэфо перайшоў у «Тотэнгэм Готспур», дзе правёў 5 гадоў, перш чым адправіўся ў арэнду ў клюб «Портсмут», а затым падпісаў з гэтай камандай кантракт. У студзені 2009 году Дэфо вярнуўся ў «Тотэнгэм». 22 лістапада 2009 году ў матчы супраць «Ўіган Атлетык» увайшоў у гісторыю Прэм’ер-лігі як трэці футбаліст, які дамогся пэнта-трыку ў галоўным спабоніцтве краіны. Да яго падобнае атрымоўвалася толькі Эндзі Коўлу й Элану Шырэру[4].

9 верасьня 2010 году Дэфо атрымаў траўму зьвязкаў галенастопа[5], з-за чаго выбыў са строю на 3 месяцы[6]. 8 лістапада 2012 году Дэфо аформіў хет-трык у браму «Марыбору», забіўшы тым самым 126-й гол за «Тотэнгэм Готспур», які дазволіў цёмнаскураму снайпэру абыйсьці ў сьпісе лепшых бамбардзіраў «шпораў» легендарнага Тэдзі Шэрынггэма[7].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За зборную Ангельшчыны Дэфо дэбютаваў у сакавіку 2004 году ў матчы супраць зборнай Швэцыі. 23 чэрвеня 2010 году забіў адзіны мяч у сустрэчы супраць зборнай Славеніі, які дазволіў ангельцам прабіцца ў 1/8 фіналу чэмпіянату сьвету 2010 году.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Тотэнгэм Готспур»:

«Рэйнджарз»:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]