Джэры Адамз
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Джэры Адамз (па-ірляндзку: Gearóid Mac Ádhaimh, па-ангельску: Gerry Adams), нар. 6 кастрычніка 1948, Бэлфаст, Вялікабрытанія — ірляндзкі палітык, кіраўнік партыі Часовая Шын Фэйн. Выступае за стварэньне адзінай Ірляндыі на ўсім адпаведным востраве.
Удзельнічаў у асацыяцыі барацьбітаў за грамадзянскія правы, неаднаразова затрымліваўся і ўтрымоўваўся у турме. У 1983 Адамс быў абраны правадыром партыі Шын Фэйн. Адамз рэгулярна абіраецца ў брытанскі парлямэнт, аднак разам зь іншымі чальцамі партыі прынцыпова ня ўдзельнічае ў ім з-за неабходнасьці даваць прысягу ангельскай каралеве.
| Гэта — накід артыкула пра палітыка. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Джэры Адамз — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў