Джэрэмі Айранз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Джэрэмі Айранз
Jeremy Irons (Berlin Film Festival 2011) 2.jpg
Імя пры нараджэньні Джэрэмі Джон Айранз
Дата нараджэньня 19 верасьня 1948 (66 гадоў)
Месца нараджэньня Коўз, востраў Ўайт, Вялікабрытанія
Грамадзянства Вялікабрытанія
Прафэсія актор
Кар’ера 1971 — цяперашні час
Узнагароды «Оскар» (1991)
«Залаты Глёбус» (1990, 2006)
IMDb ID 0000460
Сайт www.jeremy-irons.com

Джэ́рэмі Джон А́йранз (па-ангельску: Jeremy John Irons; нар. 19 верасьня 1948 году, Коўз, востраў Ўайт, Вялікабрытанія) — ангельскі актор, ляўрэат прэміі «Оскар» за лепшую мужчынскую ролю (1991) і шэрагу іншых прэстыжных узнагарод.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Джэрэмі Айранз нарадзіўся 19 верасьня 1948 году ў горадзе Коўз, на востраве Ўайт, што месьціцца ў праліве Ля-Манш. Пачаў працаваць асыстэнтам у тэатры пасьля таго, як праваліўся на ўступных экзаменах у вэтэрынарную школу. Два гады вучыўся на акторскіх курсах тэатра «Олд Вік» у Брысталі (анг. Bristol Old Vic Theatre School).

У 1971 годзе пераехаў у Лёндан. Працаваў у трупе Тэатру Ўэст-Энду й на тэлебачаньні. Крытыкі адзначылі ягоную ролю ў тэлесэрыяле «Вяртаньне ў Брайдсгэд» (1981). У 1981 годзе зьняўся з Мэрыл Стрып у фільме «Жанчына францускага лейтэнанта».

У 1984 годзе згуляў галоўнага герою ў «Каханьні Свана» (экранізацыя другой часткі рамана «У кірунку да Свана» Марсэля Пруста), дзе ролю Одэты выканала Арнэла Муці. Стаў чальцом трупы Каралеўскага шэксьпіраўскага тэатра.

Айранз двойчы здымаўся ў рэжысэра Дэйвіда Кронэнбэрга: у фільме «Намёртва зьвязаныя» (1988) і ў драме «М. Батэрфляй» (1993).

У 1990 годзе атрымаў «Оскар» за ролю ў трылеры «Выварат лёсу». У 1994 годзе агучыў Шнара ў мультфільме «Кароль Леў». Таксама згуляў ролю тэрарыста Саймана Грубэра ў «Дужым арэшку 3». У 1997 годзе згуляў Гумбэрта ў кінастужцы «Лаліта» паводле раману Уладзімера Набокава.

Джэрэмі Айранз таксама вядомы дзякуючы такім працам, як «А зараз, дамы й спадары», дзе яго партнэркай была вядомая француская сьпявачка Патрысія Каас, а таксама дзякуючы кінастужцы «Калас назаўжды» з Фані Ардан. Абедзьве карціны выйшлі ў 2002 годзе. У 2006 годзе выканаў ролю Брома ў фільме «Эрагон». У 2011 годзе Джэрэмі Айранз зьняўся ў ролі Радрыга Борджыя, то бок папы Аляксандра VI, у тэлесэрыяле «Борджыя».

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1991 — Прэмія «Оскар» за лепшую мужчынскую ролю.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]