Дзевятковая сыстэма зьлічэньня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Дзевятковая сыстэма зьлічэньня — пазыцыйная сыстэма зьлічэньня, якая мае аснову = 9. Для запісу лікаў звычайна ўжываюцца лічбы з 0 па 8.

Першыя лікі дзевятковай і дзесятковай сыстэм:

Дзевятковая 1 2 3 4 5 6 7 8 10 11 12 13 14 ...
Дзесятковая 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 ...

Табліца множаньня дзевятковай сыстэмы:

* 1 2 3 4 5 6 7 8
1 1 2 3 4 5 6 7 8
2 2 4 6 8 11 13 15 17
3 3 6 10 13 16 20 23 26
4 4 8 13 17 22 26 31 35
5 5 11 16 22 27 33 38 44
6 6 13 20 26 33 40 46 53
7 7 15 23 31 38 46 54 62
8 8 17 26 35 44 53 62 71

Запіс ў дзевятковай сыстэме лічэньня можа выкарыстоўвацца дзеля сьціслага прадстаўленьня інфармацыі запісанай ў тройкавай.

За выключэньнем 3, ніводны просты лік у дзевятковай сыстэме ня скончваецца на 0, 3 ці 6, таму што ўсе падобныя лікі дзеляцца на 3.

Дзевятковы лік дзеліцца на 2, 4 ці 8, калі сума лічбаў, якія складаюць яго, дзеліцца на два, чатыры ці восем адпаведна.