Дзед і баба (мультфільм)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дзед і баба
Dziad i Baba
Тып мультфільму лялечны
Жанр змрочная камэдыя
Рэжысэр Бася Гашчынска
Аўтар сцэнару Язэп Ігнацы Крашэўскі
Ролі агучвалі
  • Ганна Гашчынска
  • Пётар Гашчынскі
  • Соф’я Гашчынска
Кампазытар
  • Ральф Юсуф Гоўлік
  • Люіс Лямар
Аніматары Бася Гашчынска
Гукаапэратар
  • Грэг МакКліры
  • Джоф Тэрбэр
Краіна ЗША ЗША
Працягласьць 8 хв. 51 сэк.
Прэм’ера 2011
IMDb ID 1966428

«Дзед і баба» (па-польску: Dziad i Baba) — анімацыйны фільм польска-канадзкай рэжысэркі Басі Гашчынскай, сфільмаваны ў 2011 року ў ЗША. Экранізацыя па матывах аднайменнага вершу Язэпа Ігнацыя Крашэўскага.

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзед і баба жывуць у спакоі ў лясной хатцы, пакуль да іх раптоўна не прыходзіць усьведамленьне таго, што неўзабаве іх разьдзеліць сьмерць. Паколькі другога чакае самота, кожны зь іх жадае памерці першым. Аднак калі ў дзьверы пагрукала Сьмерць, усё мяняецца ў адваротны бок: адзін прапускае другога наперад…

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]