Дзень Эўропы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дзень Эўропы
міжнародная традыцыя
Сьвяткаваньне 2009 году ў Страсбургу (Францыя)
Значэньне памяць пра заснаваньне Рады Эўропы ў 1949 годзе і Дэклярацыю Шумана ў 1950-м
Сьвяткаваньні дзень адчыненых дзьвярэй ва ўстановах Эўразьвязу
Сымбалі сьцяг Эўропы
Дата 5 і 9 траўня
Пэрыядычнасьць штогод
Першае сьвяткаваньне 5 траўня 1964 (59 гадоў таму)
Заснавальнік Рада Эўропы

Дзень Эўро́пы — міжнароднае сьвята міру і адзінства ў Эўропе, якое сьвяткуюць 5 траўня ў краінах-удзельніцах Рады Эўропы і 9 траўня ў дзяржавах-удзельніцах Эўразьвязу.

Сьвяткаваньне 5 траўня прысьвечана заснаваньню Рады Эўропы 5 траўня 1949 году пры падпісаньні яе Статуту ў Лёндане (Ангельшчына) прадстаўнікамі 10 дзяржаваў. Гэтая дата была прызначана з 1964 году. На сустрэчы кіраўнікоў краін-удзельніц Эўрапейскай эканамічнай супольнасьці ў Міляне ў 1985 годзе ў якасьці Дня Эўропы было прызначана 9 траўня. У гэты дзень, 9 траўня 1950 году, міністар замежных справаў Францыі Рабэр Шуман прадставіў свае прапановы па стварэньні Эўрапейскага аб’яднаньня вугалю і сталі. Гэтыя прапановы, вядомыя пад назвай Шуманскай дэклярацыі, шматлікімі дасьледчыкамі лічацца пачаткам стварэньня таго, што цяпер завецца Эўрапейскім Зьвязам.

Сьвяткаваньне Дня Эўропы на Хрэшчаціку ў Кіеве. 19 траўня 2012 г.

Эўрапейцы цяпер больш прытрымліваюцца 9 траўня, але некаторыя дагэтуль аддаюць перавагу 5 траўня, бо Рада Эўропы стваралася дзеля абароны правоў чалавека, парлямэнтарнай дэмакратыі і кіраваньня права, у той час як прамова Шумана проста ўтрымлівала прапановы па падзеле францускіх і нямецкіх вугалю ды сталі. З 2003 па 2023 гады гэтае сьвята таксама адзначалі ва Ўкраіне ў трэцюю суботу траўня. Як адзначала Эўрапейская праўда, у пачатку 2023 года прадстаўнікі ЭЗ звярнуліся ў Офіс Прэзідэнта Ўкраіны з пытаньнем аб тым, калі плануецца сьвяткаваньне Дня Эўропы ва Ўкраіне. Офіс Прэзідэнта Ўкраіны адказаў, што ніякіх змен у 2023 годзе не адбудзецца і Ўкраіна будзе адзначаць Дзень Эўропы 21 траўня асобна ад астатніх дзяржаў Эўропы.[1] Але ўжо 8 траўня 2023 году Ўказам прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзімера Зяленскага «Аб Дні Эўропы» было ўстаноўлена сумеснае зь дзяржавамі Эўразьвязу святкаваньне 9 траўня Дня Эўропы, адмянены папярэдні Ўказ 2003 году[2][3][4].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]