Дзень Сьвятога Духу
Дзень Сьвято́га Ду́ху, урачы́стасьць спасла́ньня Ду́ху Сьвято́га — вяснова-летняе сьвята, якое ў Каталіцкім касьцёле супадае з Тройцай, а ў Праваслаўнай царкве адзначаецца ў першы панядзелак па Тройцы.
Зьмест |
[рэдагаваць] Праваслаўная традыцыя
У наступны за Тройцай панядзелак адзначаецца сьвята ў гонар Сьвятога Духу. Гэтае сьвята было ўсталяванае Царквой дзеля велічы Прасьвятога і Жыватворчага Духу, у процідзеяньне вучэньню ерэтыкоў, якія аспрэчвалі Боскасьць Сьвятога Духу і адзінасутнасьць Яго з Богам Айцом і Сынам Божым.
Ніжэй пададзеныя сьвяточныя сьпевы ў рэдакцыі Біблейскае Камісіі БПЦ.
[рэдагаваць] Малітва Сьвятому Духу
Цару Нябесны, Уцяшыцелю, Духу ісьціны, Ты ўсюды прысутны і ўсё напаўняеш, Скарбніца дабра і жыцьця Падацелю, прыйдзі і ўсяліся ў нас, і ачысьці нас ад усякай нечыстаты і спасі, Добры, душы нашы.
[рэдагаваць] Каталіцкая традыцыя
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Дзень Сьвятога Духу — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула па рэлігіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |