Дзонг-кэ
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Дзонг-кэ (дзонгкха; дзонг-кэ རྫོང་ཁ, Вайль rdzong-kha, лац. Dzongkha) — афіцыйная мова Каралеўства Бутан. Дзонг-кэ азначае «мова, на якой размаўляюць у дзонгах» (дзонгі — манастыры-крэпасьці ў Бутане). Мова адносіцца да сына-тыбэцкай моўнай сям’і і па сваёй структуры найбольш блізкая да тыбэцкай.